Студэнты філалагічнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава ў межах азнаямляльнай стажыроўкі, якая праходзіць на базе навуковай бібліятэкі Купалаўскага ўніверсітэта, наведалі гарадзенскую святыню - Свята-Барыса-Глебскую Каложскую царкву. 

Клiрык царквы, айцец Барыс Барадзiнчык расказаў гасцям аб гісторыі стварэння святыні, звярнуў увагу на адметнасць Гродзенскай школы дойлідства, прадэманстраваў цікавыя знакі-надпісы на плімфе, распавёў аб магчымых функцыях галаснікоў.

З вялікай зацікаўленасцю прысутныя слухалі таксама аб гісторыі Каложскай іконы Божай Маці, аб іканастасе, падараваным Уладзімірам Мулявіным. Вялікая колькасць студэнцкіх пытанняў сведчыла аб шчырым жаданні даведацца новае.

Дадзеная экскурсія адбылася ў межах супрацоўніцтва паміж Гродзенскай епархіяй і Гродзенскім універсітэтам імя Янкі Купалы.

Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube