9 сакавіка ў нядзельнай школе прыхода прападобнай Марфы прайшоў урок-прэзентацыя, прымеркаваны да Дня праваслаўнай кнігі.

Выхаванцы школы пазнаёміліся з новымі выданнямі дзіцячай царкоўнай літаратуры і даведаліся пра творчасць дзіцячага пісьменніка Барыса Ганага. Чытанне выбраных урыўкаў з прадстаўленых кніг пакінула глыбокі след у дзіцячых сэрцах.

Гэта свята нагадвае пра духоўную каштоўнасць кнігі і спрыяе выхаванню любові да чытання. У сучасным свеце, дзе літаратура часта застаецца па-за ўвагай, такія мерапрыемствы становяцца важнай часткай духоўна-асветніцкай работы, дапамагаючы маладому пакаленню адкрываць для сябе сілу і глыбіню друкаванага слова

Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube