Сустрэча ўдзельнікаў дыскусійнага клуба «Праваслаўныя чацвяргі» адбылася ў Каложскай царкве

22/12/2024
Выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту наведалі каложскі прыход напярэдадні зімовых свят Божага Нараджэння і Новага году.
Настаяцель Барысаглебскага храма сардэчна прывітаў купалаўцаў і распавёў аб некаторых беларускіх традыцыях святкавання Ражджаства Хрыстова.
Яскравай адметнасцю вечарыны стала сустрэча ўдзельнікаў клуба са знакамітай гарадзенкай, прыхаджанкай Каложы Галінай Пятроўнай Курносавай і яе мужам Аляксеям Уладзіміравічам.
У дамовым храме царкоўна-прыходскага комплексу ўжо дзесяць гадоў як можна ўбачыць цудоўныя іконы, вышытыя Галінай Пятроўнай пры дапамозе яе мужа Аляксея Ўладзіміравіча.
Пасля агляду экспазіцыі ў прыходскай зале адбылася вельмі цікавая і шчырая гутарка з майстрамі-вышыаальшчыкпмі, пад час якой кожны мог паспрабаваць свае сілы ў гэтай незвычайнай справе.
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube
Фоторепортаж