14 кастрычніка, у дзень вялікага праваслаўнага свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў навуковай біліятэцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы была адкрыта выстава «Пад пакровам матулінага ручніка».

На выставе прадстаўлены даматканыя ручнікі з розных куткоў Беларусі з непаўторнымі самабытнымі ўзорамі і арнаментамі. Сярод экспанатаў шмат ручнікоў, вырабленых выкладчыкамі і супрацоўнікамі Купалаўскага ўніверсітэта.

Значную прастору бібліятэчнай залы запоўнілі ручнікі з сямейнага куфара настаяцеля Каложскай царквы протаіерэя Аляксандра Балоннікава, які прыняў удзел у стварэнні і адкрыцці выставы.

 
На адкрыцці выставы прысутнічалі першы прарэктар Карэўскі А. Е., прарэктар па навуковай працы Башун Н. З., прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай працы Сенько В. В., дырэктар навуковай бібліятэкі Гранько М. У., выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта.


У сваім прывітальным слове айцец Аляксандр нагадаў аб традыцыях ужывання ручнікоў у царкоўнай прасторы, у абрадах Таінстваў Хрышчэння і Вянчання. 
Выстава працуе і чакае сваіх наведвальнікаў да  25 кастрычніка ў галоўным будынку ўніверсітэта. 

Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube