10 жніўня, у межах праграмы супрацоўніцтва Гродзенскай епархіі і дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, адбылася сустрэча удзельнікаў Летняй школы беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы» з настаяцелем Каложскай царквы протаіерэем Аляксандрам Балоннікавым. 

Летняя школа беларускай мовы і культуры — адукацыйна-асветніцкі праект навуковай бібліятэкі для тых, хто цікавіцца мовай, літаратурай, культурай, гісторыяй, традыцыямі Беларусі. Штогод удзельнікам, акрамя шматлікіх заняткаў па беларускай мове, літаратуры, фальклоры, культуры, гісторыі прапануюцца цікавыя і змястоўныя экскурсіі па Гародні і вобласці, разнастайныя майстар-класы, квэсты, інтэрактыўныя гульні і інш.

Сёлета Летняя школа купалаўскага ўніверітэту сабрала звыш 15 удзельнікаў з Расіі, Польшчы, Казахстана.

Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube