Протаіерэй Аляксандр Балоннікаў наведаў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
15/06/2024
13 чэрвеня, на пярэдадні свята Увазнясення Гасподняга настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў наведаў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
У межах пляцоўкі дыскусійнага клуба «Праваслаўныя чацвяргі» адбылася сустрэча прадстаўніка Гродзенскай епархіі з выкладчыкамі, супрацоўнікамі і студэнтамі Купалаўскага ўніверсітэта. Тэмай сустрэчы было абрана развітанне з Пасхай ў традыцыях беларускіх сем’яў. Гаспадары навуковай бібліятэкі, дзе звычайна праходзяць праввслаўныя чацвяргі, наввт зладзілі пасхальную вячэру, пад час якой атрымалася вельмі цёплая размова.
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube
Фоторепортаж