У нядзельнай школе прыхода храма святых Мефодзія і Кірыла адбыліся выніковыя заняткі з конкурсам малюнкаў «Божы свет вычыма дзяцей»
30/05/2024
26 мая ў нядзельнай школе прыхода храма святых раўнаапостальных Мефоддзія і Кірыла настаўнікаў Славенскіх адбыліся выніковыя заняткі ў гэтым навучальным годзе.
Прайшлі яны незвычайна, у форме конкурсу малюнкаў на асфальце «Божы свет вычыма дзяцей». Выхаванцы імкнуліся адлюстраваць Божы свет такім, якім бачаць іх дзіцячыя вочкі: сонечным, рознакаляровым, які ўвабраў ў сябе ўсе колеры вясёлкі. Таму і калаж з малюнкаў на асфальце атрымаўся яркім. Шчыра хочацца верыць, што такім Божы свет уяўляецца ўсім дзецям.
Арганізатары конкурсу Аксана Аксянцюк, Іна Трафімчык і Ірына Плюта
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube
Фоторепортаж