Настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў прыняў удзел ў адкрыцці выставы «Скарб душы: сямейны куфэрак».
16/05/2024
Арганізатарамі выставы выступілі выкладчыкі і супрацоўнікі гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы са сваімі сем'ямі. Менавіта яны, а таксама студэнты Купалаўскага універсітэта сталі ўдзельнікамі святочнага адкрыцця, прымеркаванага да Міжнароднага дня сям'і, які адзначаецца ва ўсім свеце 15 мая.
Больш за паўсотню талентаў прадставілі свае творы ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі Купалаўскага універсітэта. Адкрыў выставу першы прарэктар універсітэта Аляксандр Карэўскі. С прывітальным словам да арганізатараў і ўдзельнікаў выставы звярнуўся настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў.
Пазнаёміцца з экспазіцыяй можна да 08 чэрвеня.
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube