Выкладчыкі і студэнты Купалаўскага ўніверсітэта больш даведаліся пра Вялікі пост
04/03/2024
Чарговая сустрэча з настаяцелем Каложскай царквы протаіерэем Аляксандрам Балоннікавым у навуковай бібліятэцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы аб'яднала удзельнікаў дыскусійнай суполкі «Праваслаўныя чацвяргі».
Напярэдадні Вялікага посту, які неўзабаве набліжаецца і ў праваслаўнай традыцыі завецца вясной духоўнай, гаворка на сустрэчы ішла менавіта аб падрыхтоўцы да гэтага адказнага перыяду ў жыцці хрысціяніна.
Супрацоўнікі, выкладчыкі, студэнты Купалаўскага ўніверсітэта, а таксама госці з іншых гродзенскіх навучальных устаноў, разам з айцом Аляксандрам разважалі над зместам Евангельскіх прытчаў падрыхтоўчых тыдняў. Акрамя таго, ўдзельнікі сустрэчы атрымалі адказы на свае пытанні.
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube