Святар Ігар Валошын прыняў удзел у асвячэнні паклонных крыжоў на ўскраіне Воранава

21/04/2022
Усяго тыдзень аддзяляе сёлета святкаванне Вялікадня каталіцкімі і праваслаўнымі вернікамі. Устаноўка і асвячэнне паклонных крыжоў і скульптурнага вобраза Маці Божай, прымеркаваная да гэтага светлага свята, стала знакавай падзеяй для жыхароў Воранава. Нават дождж, што зарадзіўся зранку, не перашкодзіў воранаўцам засведчыць, што ў райцэнтры з’явіўлася новае месца для супольнай малітвы.
— Упэўнены, што скультура стане візітнай карткай нашага пасёлка, — адзначыў старшыня райвыканкама Дзмітрый Захарчук і падзякаваў усім неабыякавым людзям, якія прынялі ўдзел у яе стварэнні.
Трэба адзначыць, што пры падтрымцы і садзейнічанні раённай улады да добрай справы далучыліся шматлікія нераўнадушныя варанаўчане. Гэта і касцёльны камітэт, праваслаўныя вернікі, калектыў каледжа, кіраўнікі арганізацый, індывідуальныя прадпрымальнікі.
Паклонныя крыжы і скульптуру Дзевы Марыі асвяцілі ксёндз Анджэй Вітэк і святар Ігар Валошын. Здаўна на воранаўскай зямлі ў добрасуседстве і згодзе жывуць людзі розных нацыянальнасцей і канфесій і паважаюць адзін аднаго, зазначылі яны.
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube