Літаратурна-пазнавальная гадзіна “Святло пад кніжнай вокладкай” прайшла ў нядзельнай школе Свята-Уладзімірскай царквы ў Гродна
15/03/2022
14 сакавіка ў Рускай Праваслаўнай Царкве адзначаецца Дзень праваслаўнай кнігі. З нагоды свята ў нядзельнай школе Свята-Уладзімірскай царквы ў Гродна прайшла літаратурна-пазнавальная гадзіна “Святло пад кніжнай вокладкай”.
З вялікай цікаўнасцю вучні школы слухалі аповед выкладчыка Вольгі Тарасавай пра гісторыю кнігадрукавання, карысць малітвы і чытання духоўнай літаратуры і пра тое, як адрозніць праваслаўную кнігу ад свецкай.
Настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Велісейчык пазнаёміў навучэнцаў са старадаўнім выданнем Бібліі, богаслужбовымі кнігамі, выданнямі Евангелля на царкоўнаславянскай мове, надрукаванымі у ХІХ-ХХ стагоддзях. У гэтых кнігах дзеці змаглі пабачыць старажытныя буквіцы, чырвоныя радкі, ілюстрацыі-гравюры. Кожны змог дакрануцца да старадаўніх шурпатых старонак, якія захавалі след рук чытачоў, што карысталіся імі дзесяткі, а то і сотні гадоў таму.
На памяць пра сустрэчу дзеці атрымалі ў падарунак ад настаяцеля кнігу Алены Міхаленка “Шлях у нябёсы”.
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube