У прыходзе храма святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла прагучалі святочныя віншаванні ў гонар Дня настаўніка з вуснаў святара Антонія Федасеева, адказнага за катэхізацыю ў Ваўкавыскім благачынні.

Айцец Антоній пажадаў усім настаўнікам, у тым ліку і настаўнікам нядзельнай школы, Божай благадаці, моцы духу,  натхнення і творчасці у абранай прафесіі, і ўручыў ад імя настаяцеля храма іерэя Аляксандра Юзвы чырвоныя ружы. А матушка Алена Юзва падрыхтавала настаўнікам салодкія падарункі, зробленыя сваімі рукамі, і запрасіла ўсіх на кубачак духмянай гарбаты з такім жа духмяным тортам.

Настаўніцкі калектыў нядзельнай школы перадае айцу Аляксандру, айцу Антонію і матушцы Алене вялікі дзякуй і нізкі паклон за створаны святочны настрой, увагу і павагу.

Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube