4 декабря, 2019 - 15:19

4 снежня Царква святкуе Уводзіны ў храм Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі. У гэты дзень прыход святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія г. Ваўкавыск адзначае малое прастольнае свята. З гэтай нагоды Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі ў царкве ў гонар Уводзінаў у храм Прасвятой Багародзіцы Кірыла-Мяфодзіеўскага прыхода.
1 декабря, 2019 - 15:42

1 снежня 2019 года Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі ў храме святога Архангела Міхаіла в. Сынковічы.
24 ноября, 2019 - 15:59

24 лістапада 2019 года Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі ў ніжняй царкве ў гонар Маці Божай дзеля Аўгустоўскай Яе іконы Богаяўленскага прыхода г. Шчучын з нагоды 5-годдзя асвячэння.
10 ноября, 2019 - 16:48

10 лістапада 2019 года, Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій, кіроўны архіерэй Гродзенскай епархіі, узначаліў асвячэнне царквы ў гонар Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі ў аграгарадку Каралін і служэнне Боскай літургіі ў ім.
6 ноября, 2019 - 14:48

6 лістапада 2019 года паводле новага стылю Царква ўшаноўвае Маці Божую дзеля іконы Яе «Усіх тужлівых Радасць». У гэты дзень адзін з храмаў г. Масты адзначае прастольнае свята.
28 октября, 2019 - 13:52

28 кастрычніка 2019 года Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі ў храме ў гонар Беларускіх навамучанікаў і вызнаўцаў г. Скідзель з нагоды 5-годдзя асвячэння храма.
26 октября, 2019 - 16:40

26 кастрычніка 2019 года, Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў асвячэнне храма ў гонар святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай і служэнне ў ім Боскай літургіі.
20 октября, 2019 - 16:22

20 кастрычніка 2019 года, Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў чын асвячэння храма ў Мацвееўцах і служэнне Боскай літургіі ў ім. Храм быў асвячоны ў гонар святога прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага.
15 сентября, 2019 - 17:12

Сёння, 15 верасня паводле новага стылю, або 2 верасня паводле старога стылю, у Нядзелю 13-ю па Пяцідзясятніцы, Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі ў царкве Святой Жываначальнай Тройцы вёскi Падароск з нагоды 385-гадовага юбілею храма.
Страницы