16 мая 2021 года. Дабрачынны Велiкодны канцэрт

Мы вельмі радыя паведаміць вам, што 16 мая 2021 года а 11.00 па адрасе: Горкага, 2 (дамавая царква ў гонар Свяціцеля Мікалая Цудатворцы на Архіерэйскім падвор'і)  адбудзецца дабрачынны ВЕЛІКОДНЫ КАНЦЭРТ!

Для вас будзе спяваць зводны хор двух цудоўных калектываў:

  • хора праваслаўнага моладзевага брацтва ў гонар Святога дзіцяткі Гаўрыіла Беластоцкага
  • і дзіцячага ансамбля дамавога храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы Гродзенскага епархіяльнага ўпраўлення на Архіерэйскім падвор’і.

Хор праваслаўнага моладзевага брацтва ў гонар Святога дзіцяткі Гаўрыіла Беластоцкага займаецца асветніцкай дзейнасцю, а менавіта разам з духаўніком брацтва айцом Паўлам моладзь наведвае вясковыя цэрквы, там спяваюць на літургіі, таксама спяваюць штосьці для душы і аказваюць па сілах дапамогу парафіі. Хор з’явіўся ў верасні мінулага года і мы ўсе спадзяемся, што калектыў праіснуе яшчэ шмат гадоў.

Дзіцячы ансамбль дамавога храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы Гродзенскага епархіяльнага ўпраўлення на Архіерэйскім падвор’і - гэта творчы калектыў дзяцей ад 7 да 15 гадоў, якіх аб’ядноўвае любоў да музыкі, спеваў, а таксама адно да аднаго. Хор быў створаны ў 2015 годзе на базе нядзельнай школы “Анёлкі”. У 2019 годзе ўпершыню калектыў прыняў удзел у міжнародным фестывалі праваслаўных песнапенняў “Каложскі дабравест”, дзе быў адзначаны дыпломам за паспяховае выступленне.

Як зводны хор ў гэтым годзе прынялі ўдзел у святочным флэшмобе калядных песень, дзе таксама іх адзначылі дыпломам.

На канцэрце вы пачуеце як пасхальныя царкоўныя песнапенні, так і разнастайныя канты, прысвечаныя святу Ўваскрасення Хрыста, а таксама іншыя музычныя творы.

Рэгент – Альжбета Даўгаполік.

P.S. Сабраныя сродкі будуць накіраваныя на дапамогу людзям з інваліднасцю.

Прыходзьце самі, а таксама запрашайце сяброў !

16 мая 2021 года. Дабрачынны Велiкодны канцэрт
16 мая 2021 года. Дабрачынны Велiкодны канцэрт
16 мая 2021 года. Дабрачынны Велiкодны канцэрт
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut