Конкурс духоўнай паэзіі “Ангельскі глас“ 2021

Гісторыя конкурса духоўнай паэзіі “Ангельскі глас”, бярэ свой пачатак з далёкага 2015 года, калі конкурс праводзіўся ўпершыню як прыхадскі конкурс храма Святых раўнаапостальных Мефодзія і Кірыла настаўнікаў Славенскіх г. Ваўкавыска.

З 2017 года конкурс праводзіцца па  благаславенню Яго Высокапрэасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага. Сёлета V епархіяльны конкрс духоўнай паэзіі “Ангельскі глас” прайшоў у анлайн-фармаце. На ўдзел у конкурсе было даслана 17 заявак ад вучняў нядзельных школ не толькі Гродзенскай епархіі, але і з праваслаўных парафій Рэспублікі Польшча.

Трэба адзначыць, што кожны з удзельнікаў конкурса імкнуўся сваім чытаннем перадаць тыя пачуцці, якія адлюстравалі аўтары твораў. Вершы ўдзельнікі конкурса  чыталі выразна, імкнуліся падабраць адпаведную інтанацыю голасам, выразам твару, мімікай. Асабліва пранікнёным было чытанне Аксенцюка Арцемія, Бурдзей Арыны, Тарасавай Аляксандры, Буслоўскай Наталіі і іншых удзельнікаў.

Але па рашэнні журы, у склад якога ўвайшлі настаяцель прыхода храма Святых раўнаапостальных Мефодзія і Кірыла настаўнікаў Славенскіх г. Ваўкавыска іерэй  Аляксандр Юзва, протаiярэй Андрэй Буслоўскi, настаяцель прыхода Успення Божай Мацi у Дубiнах (Рэспублiка Польша), а таксама настаўнікі нядзельнай школы прыхода храма Святых раўнаапостальных Мефодзія і Кірыла настаўнікаў Славенскіх г. Ваўкавыска Бакач Святлана Чаславаўна, Аксянцюк Аксана Анатольеўна, Плюта Ірына Аркадзьеўна, пераможцамі конкурса сталі:

Першая ўзроставая група: деці да 6 год

1 месца – Аксянцюк Арцемій, прыход храма Святых раўнаапостальных Мефодзія і Кірыла, настаўнікаў Славенскіх г. Ваўкавыск

Другая ўзроставая група: вучні пачатковых класаў агульнаадукацыйных школ

1 месца Бурдзей Арына, прыход храма Багаяўлення г. Шчучын

1 месца –Юзва Ганна, прыход храма Святых раўнаапостальных Мефодзія і Кірыла, настаўнікаў Славенскіх г. Ваўкавыск

Па рашэнні журы 2 і 3 месца не прысуджана нікому з удзельніаў.

Трэцяя ўзроставая група: вучні 5-8 класаў агульнаадукацыйных школ

1 месца Тарасава Аляксандра, прыход храма Багаяўлення г. Шчучын

2месца – Буслоўская Наталія, прыход Parafia pravoslavna pw.Zasniecia Najswietszej Marii Panny w Dubinach

2месца  Друк Максім, прыход храма Благавешчання Прасвятой Багародзіцы  г. Ваўкавыск

3 месца – Сосна Ігнат, прыход храма Архангела Міхаіла г. Шчучын

Чацвёртая ўзроставая група: вучні 9-11 класаў агульнаадукацыйных школ

1 месца Мальгажэта Голонко, прыход Parafia pravoslavna pw.Wniebowstapienia Panskiegow Orzeszkovie

Па рашэнні журы 2 і 3 месца не прысудджана нікому з удзельніаў.

Настаўніца нядзельнай школы Ірына ПЛЮТА

Конкурс духоўнай паэзіі “Ангельскі глас“ 2021
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut