Асвячэнне храма ў гонар святога велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана ў аг. Пархімаўцы

15 мая 2021 года, у дзень памяці святых дабраверных князёў-страстацерпцаў Барыса і Глеба, Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій, Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, узначаліў асвячэнне храма ў гонар святога велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана ў аг. Пархімаўцы (Бераставіцкае благачынне) і служэнне Боскай літургіі.

Высокапраасвяшчэннейшаму Уладыку Арцемію саслужылі сакратар Гродзенскай епархіі, мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч, благачынны Бераставіцкай акругі, протаіерэй Сергій Шэлест, настаяцель Праабражэнскага храма ў м. Воўпа, протаіерэй Іаан Грышкевіч, настаяцель мясцовага храма іерэй Уладзімір Грышкевіч і протадыякан Дзімітрый Шэпелеў. Архіерэйскае набажэнства ўпрыгожвалася спевам прыходскага хору пад упраўленнем матушкі Кацярыны Грышкевіч. Па заканчэнні літургіі Уладыка павіншаваў прыхаджанаў са святам Гасподняга Уваскрасення, а таксама з гістарычнай падзеяй асвячэння храма ў іх аграгарадку і ўручыў узнагароды настаяцелю храма за дбайнае служэнне на прыходзе, а таксама найбольш актыўным прыхаджанам, якія рупліва папрацавалі дзеля арганізацыі тут абшчыны і адбудовы храма.

Справа ў тым, што ў Пархімаўцах гэта першы праваслаўны храм. Да гэтага часу праваслаўныя вернікі аграгарадка наведвалі храм у Малой або ў Вялікай Бераставіцы ці ў іншых населеных пунктах.

Адметнасцю храма ёсць яго невялікі памер, разлічаны на невялікую абшчыну, якая ўзнікла ў Пархімаўцах 7 гадоў таму. Храм быў уладкаваны ў будынку былога сельсавета.

Варта адзначыць, што з нагоды асвячэння храма царкоўны ўстаў прадпісвае чытаць урывак з паслання апостала Паўла да яўрэяў, у якім гаворыцца пра Маісея – таго чалавека, праз якога богаабраны народ атрымаў закон, – і пра Хрыста – Сына Божага, Які прыйшоў скасаваць гэты закон і даць новы. У гэтым урыўку супастаўляюцца постаці Хрыста і старазапаветнага прарока, а таксама пацвярджаецца несумненная перавага Сына Божага і Яго новага закона перад старым. Хрыстос імянуецца ў гэтым урыўку Першасвятаром. Святая Царква недарэмна звяртае ўвагу на гэтыя словы ў дзень асвячэння храма. Відаць, такім чынам яна нам нагадвае пра тое, Хто перадусім узначальвае літургію, Хто ёсць гаспадаром адбудаванай святыні, якую трэба берагчы.

У дзень асвячэння храма чытаецца ўрывак з Евангельскага аповеду паводле Іаана, у якім вельмі дарэчы ўзгадваецца свята аднаўлення іерусалімскага храма. Прыгожая, адбудаваная, новаасвячоная святыня павінна стаць правобразам нашага аднаўлення, аднаўлення нашай душы, ачышчэння яе ад грахоў і правін.

Няхай Гасподзь па малітвах Прасвятой Дзевы Марыі і нябеснага заступніка прыхода велікамучаніка Панцеляімана як самы галоўны Лекар і Цаліцель ацэліць нашы душы, зробіць іх такімі ж чыстымі і вольнымі ад усялякага бруду і нечыстаты, як адбудаваная святыня, каб мы сталі супольнікамі Прасвятога Духа.

Зьміцер Даўгаполік-Пратасевіч

НАГРАДЫ

Медаль Коложского Креста III степени:

  • Иерей Владимир ГРИШКЕВИЧ, настоятель прихода храма святого великомученика и целителя Пантелеимона аг. Пархимовцы Берестовицкого района.

Медаль Коложской Одигитрии III степени:

  • СЕМАНЧИК Евгения Викентьевна, прихожанка храма Святой Живоначальной Троицы г.п. Россь Волковысского р-на;
  • ЧЕРНАЯ Елена Болеславовна, прихожанка храма святителя Луки, архиепископа Симферопольского и Крымского г. Гродно.

Архиерейская грамота:

  • БЕЛЕВИЧ Анна Федоровна, казначей прихода храма святого великомученика и целителя Пантелеимона аг. Пархимовцы Берестовицкого района;
  • ШАПИРО Людмила Александровна, прихожанка храма святого великомученика и целителя Пантелеимона аг. Пархимовцы Берестовицкого района;
  • АРТЮХЕВИЧ Дмитрий Михайлович, прихожанин храма святого великомученика и целителя Пантелеимона аг. Пархимовцы Берестовицкого района;
  • МАТЕЙКО Нина Анатольевна, прихожанка храма святого великомученика и целителя Пантелеимона аг. Пархимовцы Берестовицкого района;
  • ЗАТОВКА Александр Дмитриевич, мастер участка РУП ЖКХ
    аг. Пархимовцы.

Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut