Вечаровы агеньчык 

Гэтая простая жыццёвая падзея, пра якую мы хочам вам распавесці, адбылася пару дзён таму ў Гародні на  вуліцы ў гонар знакамітага заходнебеларускага паэта Міхася Васілька.

У апошнія гады многія гарадзенцы здзіўляліся, што за змрочны будынак месціцца насупраць былога венералагічнага дыспансера?Павольна дзіцячы садочак, які працаваў на гэтым месцы раней, ператварыўся ў чарговы гарадскі прывід з замкнёнымі дзвярыма і забітымі вокнамі.

Праўда ў апошні час пільнае вока якога мінака магло заўважыць сапраўдныя зрухі ў выглядзе гэтага будынка-здані. 

Свежыя дошкі, рыдлёўкі...

Але ўвечары былы садочак зноў вяртаўся ў змрочную прывіднасць.

І раптоўна ў адзін дажджлівы студзеньскі вечар у  гаспадарчай  прыбудове былога садка заззяла святло. Любы, хто зазірнуў бы ў шыбы, мог убачыць дзіўных натхнёных людзей, якія месціліся вакол стала і нешта расказвалі. Не здзіўляйцеся, яны не былі нейкімі змоўшчыкамі. Гэта ў будучым сацыяльна-арыентаваным цэнтры творчых ініцыятыў Гродзенскай епархіі адкрылася група таварыства Ананімных Алкаголікаў.  

Зычым ім цвярозасці і поспехаў!

Іерэй Павел Каспяровіч

Вечаровы агеньчык 
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut