Ікона-пакутніца прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага адрэстаўравана ў Пакроўскім саборы

Ці чулі вы калі-небудзь пра іконы-пакутніцы? Гэта той абраз, які пацярпеў наўмысны здзек, шкоду ад людзей ці зброі. У Свято-Пакроўскім саборы горада Гродна закончылася рэстаўрацыя такога абразу-пакутніка, які захоўваецца ў рызніцы сабору.

Ікона прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага з гродзенскай Афанасьеўскай царквы Барыса-Глебскага манастыра, які стаяў на месцы сучаснага Драмтэатру. Па факту, гэтая ікона - адзінае, што засталося ад гэтай царквы і гэтага манастыра. Ікона ці то пад час Першай сусветнай вайны, ці то пад час Другой сусветнай вайны папала пад паражэнне асколкамі. У некаторых месцах яна прабітая навылет, а ў некаторых месцах асколкі засталіся тырчаць у іконнай дошцы. Больш падрабязна пра ікону распавядаюць настаяцель храма протаіерэй Георгій Рой і рэстаўратар Аляксандр Рыбін.

Юрый ШАРАЙ

Ікона-пакутніца прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага адрэстаўравана ў Пакроўскім саборы
Ікона-пакутніца прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага адрэстаўравана ў Пакроўскім саборы
Ікона-пакутніца прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага адрэстаўравана ў Пакроўскім саборы
Ікона-пакутніца прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага адрэстаўравана ў Пакроўскім саборы
Ікона-пакутніца прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага адрэстаўравана ў Пакроўскім саборы
Ікона-пакутніца прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага адрэстаўравана ў Пакроўскім саборы
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut