160-годдзе храма вёcкi Гарбачы

3 кастрычніка 2020 года, у суботу па Крыжаўздзвіжанні Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, узначаліў служэнне Боскай літургіі ў царкве Успення Маці Божай в. Гарбачы Бераставіцкага благачыння з нагоды 160-гадовага юбілею храма.

Яму саслужылі сакратар Гродзенскай епархіі, мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч, благачынны Бераставіцкай акругі протаіерэй Сергій Шэлест, настаяцель храма іерэй Уладзімір Грышкевіч і духавенства благачыння. Архіерэйскае набажэнства суправаджаў хор пад упраўленнем матушкі Кацярыны Грышкевіч.

Уладыка ўзнагародзіў настаяцеля храма за руплівую і адданую працу на прыходзе. Узнагароды таксама атрымалі найбольш актыўныя прыхаджане, якія прымаюць чынны ўдзел у прыходскім жыцці.

Паколькі мы зараз знаходзімся ў перыядзе пасвята Крыжаўздзвіжання, у часе пропаведзі Уладыка нагадаў сакральны сэнс гэтага свята. Гэта свята служыць напамінам кожнаму з нас аб тым, якой цаной Гасподзь перамог вечную смерць.

Што такое крыж і ў чым яго глыбокі хрысціянскі змест? Часам крыж успрымаецца ў абыдзеннай свядомасці як нейкі амулет, аберагальны знак. Так, сапраўды, кожны з нас імкнецца да таго, каб пазбегнуць розных жыццёвых нягод, ліхіх людзей, хвароб, цяжкіх выпрабаванняў. І, вядома, некаторыя з нас мяркуюць, што сілай крыжа мы здольны адхіснуць ад сябе ўсё тое ліхое, што стварае нам фізічны і псіхалагічны дыскамфорт. Але ці для таго Гасподзь паміраў на крыжы, каб мы сілай яго святых пакут адганялі ад сябе ўсё тое, што нам стварае пэўныя нязручнасці ў жыцці? Разумеецца, не. Крыж Гасподні – гэта і наш крыж таксама, гэта крыж кожнага з нас, які мы павінны несці годна і да канца. Жыццё па запаведзях – вось наш крыж, які мы павінны імкнуцца сумленна несці да свайго пераходу ў вечнасць.

Гэта свята нагадвае, Хто і што павінна быць у цэнтры нашага жыцця – Хрыстос і Яго святы і пачэсны Крыж, які павінен служыць нашым духоўным арыенцірам на жыццёвым шляху.

Зьміцер Даўгаполік-Пратасевіч

Награды

АРХИЕРЕЙСКАЯ ГРАМОТА:
- Иерей Владимир ГРИШКЕВИЧ, настоятель;
- СИДОРОВИЧ Татьяна Васильевна, певчая;
- СИДОРКЕВИЧ Татьяна Ивановна, певчая;
- ЛОСЬ София Федоровна, прихожанка;
- СТАРИЦИНА Татьяна Ивановна, казначей;
- КУДЕЛЯ Сергей Александрович, прихожанин.

160-годдзе храма вёcкi Гарбачы
160-годдзе храма вёcкi Гарбачы
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut