Боская літургія Ранейасвячоных Дароў у храме прападобнага Марціна Тураўскага г.п. Жалудок

27 сакавіка 2020 года, у дзень памяці прападобнага Венедыкта Нурсійскага, пачынальніка заходняга манаства, Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, узначаліў служэнне Боскай літургіі Ранейасвячоных Дароў у храме прападобнага Марціна Тураўскага г.п. Жалудок.

Яму саслужылі сакратар Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч, благачынны Шчучынскай акругі іерэй Аляксандр Пасцярняк, настаяцель храма іерэй Святаслаў Яўтушык і духавенства благачыння.

Па заканчэнні літургіі Уладыка павіншаваў усіх прысутных са Святой Чатырохдзясятніцай, прычаснікаў з прыняццем святых Хрыстовых Тайнаў і падзякаваў ужо немаладым прыходскім пеўчым за іх няпростае кліраснае служэнне.

У часе пропаведзі Уладыка традыцыйна звярнуўся да старазапаветных чытанняў, якія прагучалі на літургіі. Сённяшнія парэміі былі прысвечаны Боскаму пакліканню Аўраама. Аўраам пакідае бацькоўскі дом, выходзіць з роднай зямлі – з Харана, які, па сведчаннях археолагаў, быў досыць цывілізаваным па тых часах, каб адшукаць Бога. Так і мы павінны адрачыся гэтага свету, г. зн. адкінуць для сябе ўсё грахоўнае, што ёсць у гэтым свеце, адмовіцца розных свецкіх забаў, каб засяродзіцца на ўласным духоўным жыцці ў дні ратавальнага посту.

У сярэдзіне Вялікага посту, каб падтрымаць хрысціяніна ў нясенні яго подзвігу, выносіцца Крыж – як напамін пра пакуты Збаўцы і пра тое, што менавіта Яго ранамі мы ўратаваны ад вечнай смерці. Крыж – гэта таксама напамін пра тое, што ў кожнага з нас ёсць свой крыж, які дадзены нам для нашага збаўлення і, трэба сказаць, дадзены па сілах. І, разумеецца, Крыж – гэта напамін пра тое, што пасля Распяцця следуе Уваскрасенне. Як у трапары: “Кресту Твоему поклоняемся, Владыко, и Святое Воскресение Твое славим”. У Крыжы, у Хрыстовых пакутах мы пакланяемся і Яго слаўнаму Уваскрасенню.

І менавіта такім, з аднаго боку, пакаянным і поўным спачування Хрыстовым пакутам на Крыжы, а з іншага – трыумфальна-патэтычным настроем прасякнуты тэксты царкоўных песнаспеваў, якія гучалі на працягу ўсёй Крыжапаклоннай сядміцы. Такім чынам Царква як чадалюбівая маці клапоціцца пра нас і пасылае нам суцяшэнне, каб нам і далей імкнуцца годна несці подзвіг Вялікага посту.

Варта памятаць, што Святы Крыж – гэта не амулет і не талісман. Гэта найперш сімвал пакут Госпада дзеля нашага збаўлення. І Гасподзь сказаў: “Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, і возьме крыж свой, і ідзе ўслед за Мною”. Што значыць адрачэнне ад самога сябе? Гэта значыць жыццё па Запаведзях Божых – па законах Яго Любові і па Яго Праўдзе. Няхай Крыж Гасподні стане для нас узорам цярпення, змірэння і адрачэння ад сябе і паслужыць нашаму ўваходжанню ў Царства нашага Айца Нябеснага.

Зьміцер Даўгаполік-Пратасевіч

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut