Боская літургія Ранейасвячоных Дароў у храме Успення Маці Божай в. Капцёўка

13 сакавіка 2020 года, у дзень памяці прападобнага Касіяна Рымляніна Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі Ранейасвячоных Дароў у храме Успення Маці Божай в. Капцёўка.

Яму саслужылі сакратар Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч, благачынны Скідзельскай акругі протаіерэй Кірыл Блізнюк, настаяцель храма іерэй Аляксандр Калацкі і духавенства благачыння.

Па заканчэнні літургіі Уладыка павіншаваў прычаснікаў з прыняццем святых Хрыстовых Тайнаў і ўсіх прысутных з працягам Вялікага посту і пажадаў сіл, каб годна несці Велікапосны подзвіг і радасна сустрэць Святое Хрыстова Уваскрасенне.

У часе пропаведзі Уладыка звярнуў увагу на парэміі, якія былі прачытаны сёння на вячэрні. Яны былі прысвечаны апісанню духоўных падстаў сусветнага патопу: чаму Бог папусціў такую глабальную катастрофу яшчэ ў пачатку існавання чалавека на зямлі? Разумеецца, яе асноўная прычына палягае ва ўсеагульным духоўным падзенні. Бог расчараваўся ў чалавеку, і менавіта такія жудасныя словы мы маглі пачуць на набажэнстве: “Знішчу з аблічча зямлі людзей, якіх Я стварыў…бо Я раскаяўся, што іх стварыў”. Каб не множыўся грэх, Гасподзь скарачае дні чалавечага жыцця (“Хай будуць дні іх сто дваццаць год”), але і гэта, відаць, не спыніла павелічэнне грэху на зямлі. І таму Гасподзь пасылае патоп.

Трэба адзначыць, што гэты біблейскі сюжэт як ніколі актуальны і сёння. Часта многія з нас задаюцца пытаннем: чаму ў наш час так шмат розных неспрыяльных з’яў, якія нясуць з сабой цяжкія трагічныя наступствы? На гэта пытанне мы можам атрымаць досыць слушны адказ, калі звернемся да кніг Бібліі, і адзін з яе старазапаветных сюжэтаў, да якога Царква звяртае нас сёння – яўны таму доказ. Трэба сказаць, што такія з’явы, якіх, як нам здаецца, сёння бывае вельмі многа, хапала і ў ранейшыя часы. Але прычына іх тая самая – чалавечы род сваімі грахамі з бездані выклікае сатану, і таму Гасподзь папускае людзям зазнаць пакуты ад наступстваў такіх жудасных з’яў. Эпідэміі, якія сёння асабліва хвалююць свет, таксама маюць самую непасрэдную сувязь з грахоўнасцю чалавека. Вынішчаючы чалавека з аблічча зямлі, прырода хоча пазбавіцца ад той негатыўнай, грахоўнай энергіі, якую збірае ў сабе чалавек. І ў гэтым нам варта бачыць яшчэ адзін гучны прызыў пакаяцца.

Але для таго, каб пакаяцца, неабходна ўбачыць свае грахі. Бачыць свае грахі – вось да чаго заклікае нас Царква, асабліва ў дні Вялікага посту, калі чытаецца малітва Яфрэма Сірына, у якой мы просім: “Даруй ми зрети моя прегрешения”. Вядомы хрысціянскі падзвіжнік добра ведаў, да чаго трэба імкнуцца, будучы ісцінным вернікам, хрысціянінам. Грэх – гэта хвароба, і як усякую хваробу трэба выявіць перад тым, як лячыць, так і грэх на пачатку трэба ўсвядоміць, каб пазбавіцца ад яго. Як сведчыць Евангелле, не здаровыя маюць патрэбу ў лекары, але хворыя. І Гасподзь заклікаў не праведнікаў, але грэшнікаў да пакаяння. У словах гэтых, несумненна, прысутнічае Боская іронія, бо дзе “здаровыя” і дзе праведнікі на зямлі? Таму паслухаемся Боскага наказу, і будзем яго прыслухоўвацца не толькі ў дні ратавальнага посту, але і на працягу ўсяго нашага жыцця, каб стаць супольнікамі Айца нашага Нябеснага ў вечнасці.

Зьміцер Даўгаполік-Пратасевiч

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut