Боская Літургія Ранейасвячоных Дароў у храме святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра

6 сакавіка 2020 года, Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне Боскай Літургіі Ранейасвячоных Дароў у храме святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра г. Гродна.

Яму саслужылі сакратар Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч, благачынны Гродзенскай акругі, настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Велісейчык, клір храма і протадыякан Дзімітрый Шэпелеў. Набажэнства суправаджалася прыгожымі спевамі прыходскага хору пад кіраўніцтвам рэгента Таццяны Князевай (Дарэчы, падчас фестывалю “Каложскі Дабравест” хор Свята-Уладзімірскага храма атрымаў І дыплом у катэгорыі “Царкоўныя хоры і ансамблі абласных гарадоў”).

Па заканчэнні набажэнства Уладыка павіншаваў усіх прысутных з першай сядміцай Вялікага посту і пажадаў усім Божай дапамогі ў нясенні поснага подзвігу. Таксама Уладыка павіншаваў хор з перамогай на фестывалі, i выказаў найлепшыя пажаданні рэгенту Таццяне Князевай з нагоды яе дня нараджэння.

У гэты дзень Царква словамі набажэнскіх песнаспеваў заклікае нас з радасцю прыняць вестку пра пост, бо калі б праайцец Адам захаваў яго, мы б не былі выгнаныя з Раю. Гэтаксама, як і штодзень у Вялікі пост, Царква заклікае рабіць богаўгодныя справы. “Будзем хадзіць прыстойна, як днём”, – гэта значыць, што будзем памятаць, што Богу ўсё вядома пра нас і нашы ўчынкі. Таму, памятаючы пра гэта, адкінем усякую злосць на свайго бліжняга і з пакаяннем прыйдзем да Хрыста.

У сённяшні дзень Царквой устаноўлена па завяршэнні літургіі ўшаноўваць памяць святога велікамучаніка Фёдара Цірана чытаннем малебнага канона яму. У 362 годзе грэцкі імператар Юліян Адступнік у насмешку з хрысціянаў загадаў таемна акрапіць ідалаахвярнай крывёй усе харчовыя прыпасы, якія прадаваліся на рынку Антыяхіі. Такім чынам, ён хацеў апаганіць хрысціянаў, якія строга посцілі ў першую сядміцу Вялікага посту. Але велікамучанік Фёдар, спалены ў 306 годзе за вызнанне веры Хрыстовай, явіўся ў сне епіскапу Яўдоксію, расказаў пра распараджэнне Юліяна і даў параду замест апаганенай ежы ўжываць на працягу тыдня коліва. З гэтай прычыны Царквой устаноўлена традыцыя асвячэння гэтай стравы ў памяць вызнання хрысціянскай веры.

Адметна, што такое выпрабаванне хрысціянам было паслана менавіта ў дні посту. І ў наш час мы павінны быць гатовымі да варожых нападзенняў у пост і не толькі, быць шчырымі ў вызнанні сваёй веры, быць вернымі Хрысту, палымнець у любові да Яго так, як палымнеў шанаваны намі велікамучанік Фёдар, які зазнаў мучэнні праз спаленне. Будзем і мы ў дні святога і збаўленчага посту, ды і на працягу ўсяго нашага жыцця сапраўднымі сведкамі Хрыстовай веры.

Зьміцер Даўгаполік-Пратасевіч

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut