Вялікае павячэ'е з чытаннем пакаяннага канона Андрэя Крыцкага ў храме Сабора Усіх Беларускіх Святых

4 сакавіка 2020 года, у сераду першай сядміцы Вялікага посту, Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне вялікага павячэр’я з чытаннем пакаяннага канона Андрэя Крыцкага ў храме Сабора Усіх Беларускіх Святых.

Яму саслужылі сакратар Гродзенскай епархіі і настаяцель прыхода мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч і клір храма.

Сёння ў часе канона можна было пачуць наступныя словы: “поне на старость не отрини мене во ад тща, но прежде конца, яко Человеколюбец, даждь ми прегрешений оставление”. Чалавек, усведамляючы сваю грахоўнасць, памятаючы пра смерць, усклікае да Бога з мальбой аб тым, каб Гасподзь не адкінуў яго ў пекла, але каб дараваў яму правіны, каб увайсці ў вечнасць вольным ад грахоўных кайданоў. У іншым трапары чалавек, усведамляючы сябе Божым стварэннем, просіць Госпада спаглянуць на яго душу і ўратаваць ад вечнага асуджэння. Гэта думка праходзіць чырвонай ніткай праз увесь канон, праз увесь пост, праз усё жыццё хрысціяніна, апафеозам якога павінна стацца ўваходжанне ў “двары Гасподні”.

У часе посту ніводная малітва так часта не паўтараецца, як малітва Яфрэма Сірына. У ёй пералічваюцца тыя грахі, якія ў першую чаргу перашкаджаюць нашаму збаўленню, а таксама хрысціянскія дабрадзействы, якія перадусім дапамогуць нам увайсці ў жыццё вечнае.

Пра якую бяздзейнасць гаворыцца ў малітве? Тут падразумяваецца бяздзейнасць у справе збаўлення душы. Нам варта ўнікаць у чытанне малітваў, Свяшчэннага Пісання, выбудоўваць сваё жыццё ў адпаведнасці з запаведзямі Божымі. Калі мы гэтага не робім, наш цялесны подзвіг посту дарэмны.

Што маецца на ўвазе пад духам любаначалля? Безумоўна, разумеецца ганарлівасць. Гэтаксама дарэмна посціць той, хто мае ў сабе яе. Мытар не нёс подзвігу посту, але выйшаў з храма апраўданы, бо меў у сабе скрушаны дух, а не дух ганарлівы. Пра гэта нам няварта забывацца.

Чаму просім Бога ўратаваць нас ад грэху марнаслоўя? Слоўнае неўстрыманне ёсць адной з найбольш небяспечных перашкод на шляху да Бога. Кожнае сказанае слова можа стацца насеннем зла ў душы бліжняга, тым больш што за кожнае слова, як сведчыць Евангелле, мы панясем адказнасць у дзень суду.

Усе пералічаныя страсці замінаюць нам наблізіцца да Бога. Таму будзем малітоўна прасіць у Госпада духоўнай моцы, каб устрымаць сябе ад усяго злога і каб узгадаваць дабрадзействы, якія паспрыяюць нашай сустрэчы з Ім у вечнасці.

Зьміцер Даўгаполік-Пратасевіч

Вялікае павячэ'е з чытаннем пакаяннага канона Андрэя Крыцкага ў храме Сабора Усіх Беларускіх Святых
Вялікае павячэ'е з чытаннем пакаяннага канона Андрэя Крыцкага ў храме Сабора Усіх Беларускіх Святых
Вялікае павячэ'е з чытаннем пакаяннага канона Андрэя Крыцкага ў храме Сабора Усіх Беларускіх Святых
Вялікае павячэ'е з чытаннем пакаяннага канона Андрэя Крыцкага ў храме Сабора Усіх Беларускіх Святых
Вялікае павячэ'е з чытаннем пакаяннага канона Андрэя Крыцкага ў храме Сабора Усіх Беларускіх Святых
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut