Сустрэча святара з навучэнцамі гімназіі г. Шчучына

…Жыровічы, славутая мясьціна,
здаўна праложаны для нас дзядамі шлях.
Малітвы боль ў нялёгкаю хвіліну
мы на тваіх складаем алтарах…

Ларыса Геніюш (с)

19 лютага 2020 года, ў межах правядзення факультатыўных заняткаў, адбылася чарговая сустрэча выхаванцаў 7 "А" класа ДУА "Гімназія г. Шчучына" са святаром храма Святога Архангела Міхаіла горада іерэем Сергіем Сямашка.

Па благаславенню святара Аляксандра Пасцярняка, благачыннага Шчучынскага вокруга, пасля ўзгаднення пытання з дырэкцыяй навучальнай установы, з падтрымкай класнага кіраўніка дзетак Валянціны Іванаўны Шэйгерэвіч і настаўніка гісторыі Алены Еўгеньеўны Лісоўскай, галоўнай тэмай для заняткаў стала актуалізацыя ў бягучым навучальным годдзе  падрыхтоўкі да святкавання дзьвух буйных юбілейных датаў: 500-годдзя заснавання Жыровічскага Свята- Успенскага манастыра і 550-годдзя з’яўлення цудатворнага Жыровічскага вобраза Прасвятой Багародзіцы.

Акрамя складання папярэдняга плана, паміж іншым,  з ліку вучняў, наведваючых заняткі факультатыва, была створана першая працоўная група для падрыхтоўкі рэфератаў па азначаных тэмах.   

Святар Сергій СЯМАШКА,
клірык храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
Фота аўтара

Сустрэча святара з навучэнцамі гімназіі г. Шчучына
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut