18 лютага 2020 года. Прэзентацыя зборніка паэзіі «ДАБРАВЕСТ»

18 лютага 2020 года  18.00 ў актавай зале Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора (вул. Акадэмічная, 2) адбудзецца прэзентацыя чарговага зборніка паэзіі «ДАБРАВЕСТ».

У кнігу ўвайшлі вершы дзевяці паэтаў – удзельнікаў штогадовых літаратурных сустрэч у межах Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі дабравест». Сярод аўтараў – як вядомыя беларускія пісьменнікі, так і маладыя творцы. Усе яны прымуць актыўны ўдзел у прэзентацыі – пачытаюць вершы, распавядуць пра сваю творчасць, адкажуць на чытацкія пытанні і, вядома, правядуць аўтограф-сесію.

Аўтары паэтычнага зборніка:

  • Данута Бічэль – паэтка, эсэістка, перакладчыца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы.
  • Анатоль Брусевіч – паэт, перакладчык, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, лаўрэат літаратурнай прэміі “Залаты апостраф”.
  • Юрка Голуб – паэт, перакладчык, лаўрэат літаратурнай прэміі Імя Аркадзя Куляшова.
  • Зніч (Алег Бембель) – паэт, публіцыст, насельнік Свята-Жыровіцкага манастыра.
  • Павел Каспяровіч – паэт, клірык Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора.
  • Андрэй Мельнікаў – паэт, бард.
  • Аліна Паўлоўская – паэтка, перакладчыца.
  • Ала Нікіпорчык – паэтка, літаратурны крытык
  • Рычард Бялячыц – паэт, празаік, лаўрэат прэміі імя Аляксандра Дубко.

СМИ о событии: Материал Радио Рацыя

Фотографии: 
18 лютага 2020 года. Прэзентацыя зборніка паэзіі «ДАБРАВЕСТ»
18 лютага 2020 года. Прэзентацыя зборніка паэзіі «ДАБРАВЕСТ»
18 лютага 2020 года. Прэзентацыя зборніка паэзіі «ДАБРАВЕСТ»
Разделы сайта:

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut