"Калядныя сустрэчы" ў сярэдняй школе № 27 г. Гродна

Працягваюцца святочныя калядныя дні. І ў гэты час з асаблівай цеплынёю і радасцю ўспамінаюцца “Калядныя сустрэчы” ў сярэдняй школе № 27 г. Гродна, арганізаваныя педагогамі і вучнямі нядзельнай школы храма “Раства Хрыстова” (м-н “Дзевятоўка”). Жаданымі гасцямі свята былі ўсе жыхары мікрараёна, у зале не было пустых месцаў.

Сустрэча пачалася з слоў віншавання айца Уладзіміра. Ён яшчэ раз падкрэсліў усю велічнасць свята: прыйшоўшы ў свет бездапаможным немаўлём, Хрыстос паказаў усім нам прыклад бязмежнай любві і самаахвяравання.

Дзіўна добрым і душэўным атрымаўся святочны канцэрт. Гучалі калядныя вершы і песні ў выкананні дзіцячага і моладзевага хораў храма “Раства Хрыстова” пад кіраўніцтвам Асадчай Ірыны. Вучні Нядзельнай школы прапанавалі пастаноўку “Калядная сустрэча з анёламі”. З яе дапамогай гледачы яшчэ раз пераканаліся ў тым, што ў нашым жыцці заўсёды прысутнічае Гасподзь, трэба толькі быць чулым і бачыць, адчуваць яго любоў і падтрымку.

Адчуванне цяпла і еднасці ўсяе залы было відавочным. Госці падтрымлівалі выступоўцаў гарачымі апладысментамі, а песеньку пра “маленькую ёлачку” пелі ўсе разам! Нават не хацелася развітвацца. “Са Светлым Раством Хрыстовым!- гучалі заключныя словы, - Да новых сустрэч!”

І усіх вернікаў мы таксама віншуем са святам Нараджэння Хрыстова і жадаем каляднай радасці, Божай дапамогі і благаслаўлення.

Настаўніца СШ№27
Алена Ўладзіміраўна ГАЛАВАЧ

"Калядныя сустрэчы" ў сярэдняй школе № 27 г. Гродна
"Калядныя сустрэчы" ў сярэдняй школе № 27 г. Гродна
"Калядныя сустрэчы" ў сярэдняй школе № 27 г. Гродна
"Калядныя сустрэчы" ў сярэдняй школе № 27 г. Гродна
"Калядныя сустрэчы" ў сярэдняй школе № 27 г. Гродна
"Калядныя сустрэчы" ў сярэдняй школе № 27 г. Гродна
"Калядныя сустрэчы" ў сярэдняй школе № 27 г. Гродна
"Калядныя сустрэчы" ў сярэдняй школе № 27 г. Гродна
"Калядныя сустрэчы" ў сярэдняй школе № 27 г. Гродна
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut