Раство на прыходзе храма святых раўнаапостальных Мефодзія і Кірыла горада Ваўкавыска

Раство Хрыстова – адно з найвялікшых хрысціянскіх святаў, і свята гэта непарыўна звязана з дзецьмі, таму што яно азнаменавана з’яўленнем на свет Боганемаўляці, Дзіцяці, Якое ўяўляе Сабой спадзяванне на выратаванне Свету і збавенне людскіх грахоў.

Елкі, што зіхацяць мільёнамі рознакаляровых агеньчыкаў, маляўнічыя гірлянды, хрыстаслоўныя песні, дзіцячы смех – усё гэта і ёсць Свята Раства Хрыстова для дзетвары.

Традыцыйна 7 студзеня 2020 года ў прыходзе храма святых раўнаапостальных Мефодзія і Кірыла настаўнікаў Славенскіх сабраліся вучні нядзельнай школы, каб расказаць аб вялікім цудзе Раства Хрыстова і падарыць сваім бацькам, бабулям і дзядулям, усім прысутным кавалачак той радасці, якую яны адчуваюць самыя.

Маленькія выхаванцы чыталі вершы, спявалі песні, разыгрывалі мініяцюры на тэму Раства Хрыстова. Старэйшыя вучні прадставілі гасцям літаратурна-музычную кампазіцыю. Не засталося без увагі і выступленне дзяцей-інвалідаў, якія прыклалі ўсе свае намаганні і падрытвалі  святочныя вершы і песні.

Усіх прысутных са святам Раства Хрыстова павіншаваў настаяцель храма іерэй Аляксандр Юзва. Не абышлося на свяце і без Деда Мароза, які падрыхтаваў кожнаму выхаванцу салодкія падарункі.

Рождество Христово, Ангел прилетел,
Он летел по небу, людям песню пел:
“Вы люди, ликуйте, все днесь торжествуйте,
Днесь Христово Рождество!”

По материалам сайта прихода

Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut