Прастольнае свята Свята-Мікольскага храма г. Ваўкавыска

19 снежня Царква адзначае памяць свяціцеля Мікалая Цудатворца. У гэты дзень Свята-Мікольскі храм г. Ваўкавыска адзначае прастольнае свята. З гэтай нагоды Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі ў гэтым храме.

Яму саслужылі сакратар Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч, благачынны Ваўкавыскай акругі іерэй Аляксандр Юзва, архімандрыт Васілій (Коржыч), настаяцель храма іерэй Сергій Дзяшук, клірык храма іерэй Георгій Сувораў.

Па заканчэнні літургіі быў ажыццёўлены Хрэсны ход і слаўленне свяціцелю Мікалаю каля яго іконы. Пасля Уладыка павіншаваў усіх прысутных з днём памяці свяціцеля Мікалая, пазычыў усяго найлепшага і ўручыў медаль у гонар Маці Божай дзеля Каложскай Яе іконы матушцы Валянціне Коржыч за доўгія гады адданай працы на прыходзе.

У часе пропаведзі Уладыка звярнуўся да асобы святога і прыгадаў яго жыціе.

Чым адметная постаць свяціцеля Мікалая сярод многіх святых Царквы? Свяціцель Мікалай, бадай, самы вядомы святы ў хрысціянскім свеце. Яго не празвалі Вялікім, як свяціцеля Васілія, або Златавустам, як свяціцеля Іаана. Ён быў усяго толькі правінцыйным архіерэем, але так праславіўся сваёй праведнасцю і рэўнасцю ў Богу, што здабыў да сябе ўсенародную любоў. Ён быў бацькам для сірот, суцяшальнікам – для тых, што плачуць, кармільцам – для бедных, заступнікам – для прыгнечаных. Ён умацоўваў сваю паству духоўна ў дні ганенняў і сам іх цярпеў, прытым цярпеў іх і ў час, вольны ад ганенняў на Царкву.

Адметна тое, што ў сённяшні дзень чытаецца Евангелле паводле Лукі, у якім маюцца чатыры з дзевяці запаведзяў блажэнства. Усе гэтыя запаведзі звязаны з тугой, са слязамі, з голадам, галечай, з ганеннямі, і асабліва значна гучыць апошняя з іх: “Блажэнныя вы, калі будуць вас ганьбіць, і ўсякім словам ліхім несправядліва зневажаць за Мяне. Радуйцеся і весяліцеся, бо ўзнагарода ваша вялікая на нябёсах”. Гэта значыць, што слова Царквы пра Бога ніколі не стане лёгкім для ўспрыняцця людзьмі. Бо для таго, каб прыняць гэту ісціну, трэба ў многім адмовіцца ад самога сябе, трэба перамяніць лад жыцця, лад думкі па запаведзях Божых, а гэта вельмі складана.

Евангельскае слова звернута да кожнага хрысціяніна. І калі хрысціянін імкнецца жыць па законах веры, то ён адразу становіцца непрымальным для тых, хто гэту веру абражае. Царква Божая ў чалавечай гісторыі імянуецца ваяўнічай, бо яна ажыццяўляе барацьбу (натуральна, не са зброяй у руках, а са словам Божым у свядомасці), каб мір Божы запанаваў у родзе чалавечым. Таму галоўны сэнс ушанавання памяці свяціцеля Мікалая ў тым, што ўсе хрысціяне – і духавенства, і міране, маем самае непасрэднае дачыненне да яго справы, да таго, да чаго заклікаў Гасподзь усіх нас. Гэта наш доўг – прапаведаваць Хрыста распятага і ўваскрэслага, прапаведаваць і сцвярджаць у свеце мір Хрыстоў.

Нам варта памятаць прыклад свяціцеля Мікалая і тыя Евангельскія словы, што сёння гучалі на літургіі. Хай яны будуць мець працяг у нашай свядомасці, у нашым жыцці, у жыцці нашай Царквы, што ідзе па шляху вялікага і лёсавызначальнага сведчання пра Хрыста распятага і ўваскрэслага.

Зьміцер Даўгаполік-Пратасевіч

Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut