Боская літургія ў храме святога Архангела Міхаіла в. Сынковічы

1 снежня 2019 года Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі ў храме святога Архангела Міхаіла в. Сынковічы.

Яму саслужылі сакратар Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч, настаяцель храма протаіерэй Арсеній Ананка, мітрафорны протаіерэй Віталій Антонік і клір храма. Па заканчэнні літургіі быў адслужаны малебен Маці Божай.

Пасля малебну Уладыка павіншаваў прысутных з нядзельным днём, прычаснікаў - з прыняццем Святых Хрыстовых Тайнаў і кожнаму пажадаў правесці час Каляднага посту з карысцю для душы, каб годна сустрэць свята Хрыстовага Нараджэння.

Таксама Уладыка павіншаваў айца Арсенія з 15-годдзем служэння на прыходзе ў Сынковічах і з 25-годдзем святарства. У якасці падарунку настаяцелю прыхода быў паднесены спіс Каложскай іконы Маці Божай. Уладыка падзякаваў айцу Арсенію за руплівую працу па аднаўленні храма і прыходскага жыцця за перыяд настаяцельства і пажадаў святару і прыходу ўсяго найлепшага, а перадусім узрастання духоўнага ад сілы ў сілу.

Храм у Сынковічах вельмі старажытны і досыць унікальны. Яго гісторыя паглыбляецца ў ХIV-XV стст., і пабудаваны ён быў, верагодна, першапачаткова як крэпасць, пра што сведчыць наяўнасць байніц у сценах храма. Адметна тое, што храм быў асвячоны ў гонар Архангела Міхаіла - начальніка нябесных воінстваў і апекуна зямных. Феномен спалучэння крэпасці і царквы напаўняецца глыбокім эклесіялагічным зместам: Царква можа ўспрымацца як крэпасць, у якой ратуецца чалавек ад стрэлаў зла.

У храме знаходзіцца вельмі шанаваная святыня - ікона Маці Божай "Усецарыца". Як вядома, перад гэтай іконай звяртаюцца да Маці Божай аб ацаленні ад анкалогіі. І па Яе малітоўным заступніцтве людзі атрымліваюць ацаленне. Трэба адзначыць, што беды чалавеку папускаюцца таму, што ён не імкнецца жыць па запаведзях Божых. Беды і хваробы - гэта знак таго, што нам варта перамяніць грахоўны лад жыцця і жыць па запаведзях, што даў чалавецтву Гасподзь. А Маці Божая і святы Архангел Міхаіл няхай паспрыяюць нам у гэтым.

Зьміцер Даўгаполік-Пратасевіч

Фотографии: 

Разделы сайта:

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut