Сустрэча праваслаўнага і каталіцкага  духавенства з прадстаўнікамі ўлады Шчучынскага раёна

14 лістапада 2019 года, у памяшканні канференц-залы Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта адбылася сустрэча прадстаўнікоў улады са святарамі каталіцкага Касцёла і праваслаўнай Царквы адпаведных дэканата і благачыння шчучыншчыны.

На пачатку сустрэчы з прывітальнам словам да ўсіх прысутных і з прапановай акрэсліць праблемнае поле размовы звярнулася намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях адукацыі, культуры, медыцынскага і сацыяльнага абслугоўвання Алена Васільеўна Пасюта. 

Павел Анатольевіч Войкль, метадыст РВК, куратар пытанняў захавання культурна-гістарычнай спадчыны, агучыў асноўныя моманты, звязаныя з патрабаваннямі заканадўства краіны наконт дагляда і рамонта храмаў. 

У абмеркаванні самых актуальных пытанняў прынялі ўдзел старшыня Шчучынскага  раённага выканаўчага камітэта Аляксей Валянцінавіч Садоўскі і Ганна Станіславаўна Хвядзюк, старшыня Раённага савета дэпутатаў.

Пад час сустрэчы абмяркоўваліся вельмі розныя тэмы. Асноўная увага была ўдзелена вырашэнню пытанняў, звязаных з рамонтам храмаў, афармленнем дакументаў на нерухомую маёмаць прыходаў і парафій, арганізацыяй працоўнага тыдня для жыхароў вёсак, даглядам могілак і працай камунальных службаў, утрыманнем дарог на міжраённых тэрыторыях і пытанняў, абумоўленых узаемаадносінамі святароў з  дзяржаўнымі установамі адукацыі. 

Святар Сергій Сямашка, клірык храма
Святога Архангела Міхаіла  г. Шчучына
Фота аўтара

Фотографии: 
Сустрэча праваслаўнага і каталіцкага  духавенства з прадстаўнікамі ўлады Шчучынскага раёна
Сустрэча праваслаўнага і каталіцкага  духавенства з прадстаўнікамі ўлады Шчучынскага раёна
Сустрэча праваслаўнага і каталіцкага  духавенства з прадстаўнікамі ўлады Шчучынскага раёна
Сустрэча праваслаўнага і каталіцкага  духавенства з прадстаўнікамі ўлады Шчучынскага раёна
Сустрэча праваслаўнага і каталіцкага  духавенства з прадстаўнікамі ўлады Шчучынскага раёна
Сустрэча праваслаўнага і каталіцкага  духавенства з прадстаўнікамі ўлады Шчучынскага раёна
Сустрэча праваслаўнага і каталіцкага  духавенства з прадстаўнікамі ўлады Шчучынскага раёна
Сустрэча праваслаўнага і каталіцкага  духавенства з прадстаўнікамі ўлады Шчучынскага раёна
Разделы сайта:

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut