Прастольнае свята ў царкве вескi Iндура

12 верасня 2019 года паводле новага стылю, або 30 жніўня паводле старога стылю, Царква адзначае памяць святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.

У гэты дзень Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі ў царкве святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў Індуры з нагоды прастольнага свята і 138-годдзя храма.

Яму саслужылі сакратар Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч, благачынны Скідзельскай акругі іерэй Кірыл Блізнюк, настаяцель храма іерэй Грыгорый Каляда, духавенства благачыння. Па заканчэнні літургіі быў адслужаны малебен з Хрэсным ходам вакол храма, а таксама слаўленне каля іконы дабравернага князя.

У часе пропаведзі Уладыка павіншаваў духавенства і прыхаджанаў з прастольным святам і нагадаў, што храм – гэта месца сустрэчы чалавека з Богам, гэта месца, дзе адбываецца Еўхарыстыя. Нездарма першым хрысціянскім храмам лічыцца тая горніца, дзе Хрыстос з апосталамі сабраліся на Тайную Вячэру.

Уладыка адзначыў, што, ажыццяўляючы клопат пра знешняе хараство храма, мы павiнны клапаціцца пра храмы сваіх душ. Менавіта духоўнае аскудзенне, адсутнасць руплівасці ў духоўным жыцці «паспрыяла» ў свой час ганенням на Царкву і, па сутнасці, нават выклікала іх. Таму кожнаму з нас гранічна неабходна клапаціцца пра свае душы, каб падрыхтаваць іх да сустрэчы са Хрыстом.

Зьміцер Даўгаполік-Пратасевіч
Фота: Iгар ВАТКЕВIЧ

Фотографии: 
Прастольнае свята ў царкве вескi Iндура
Прастольнае свята ў царкве вескi Iндура
Прастольнае свята ў царкве вескi Iндура
Прастольнае свята ў царкве вескi Iндура
Прастольнае свята ў царкве вескi Iндура
Прастольнае свята ў царкве вескi Iндура
Прастольнае свята ў царкве вескi Iндура
Прастольнае свята ў царкве вескi Iндура
Прастольнае свята ў царкве вескi Iндура
Прастольнае свята ў царкве вескi Iндура
Прастольнае свята ў царкве вескi Iндура
Прастольнае свята ў царкве вескi Iндура
Прастольнае свята ў царкве вескi Iндура
Прастольнае свята ў царкве вескi Iндура
Прастольнае свята ў царкве вескi Iндура
Прастольнае свята ў царкве вескi Iндура
Прастольнае свята ў царкве вескi Iндура
Прастольнае свята ў царкве вескi Iндура
Прастольнае свята ў царкве вескi Iндура
Прастольнае свята ў царкве вескi Iндура
Разделы сайта:

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut