У царкве вёскi Дзярэчын адбылася Боская літургія з нагоды 154-годдзя храма

Сёння, 8 верасня паводле новага стылю, або 26 жнiўня паводле старога стылю, у Нядзелю 12-ю па Пяцідзясятніцы Высокапраасвяшчэннейшы Ўладыка Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі ў царкве ў гонар Праабражэння Гасподняга ў Дзярэчыне з нагоды 154-годдзя храма.

Уладыку саслужылі сакратар Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч і настаяцель храма іерэй Мікалай Гляд. Па заканчэнні літургіі Ўладыка ўручыў архіерэйскія граматы найбольш актыўным прыхаджанам, падзякаваў настаяцелю і ўсяму прыходу за клопат пра храм.

У часе пропаведзі Ўладыка звярнуў увагу на сённяшняе Евангельскае чытанне. Ён адзначыў, што няма нічога грахоўнага ў імкненні да матэрыяльнага дабрабыту. У Старым Запавеце багацце чалавека ўспрымалася як Божае благаславенне над яго домам. Але калі ідэя ўзбагачэння робіцца навязлівай, калі чалавек імкнецца дасягнуць яе любымі, у тым ліку неправеднымі шляхамі, яна вядзе да пагібелі. Дзе скарб ваш, там і сэрца ваша, сведчыць Гасподзь.

У нашым грамадстве значная частка людзей бедная. І многія сапраўды ні пра што іншае не думаюць, як пра матэрыяльнае ўзбагачэнне. Беднасць робіцца падставай для раздражнення і нянавісці да людзей багатых. Яна падштурхоўвае да думкі, быццам беднасць ёсць адзнакай праведнасці. Па-першае, такое атаясамленне беднасці з праведнасцю ёсць несумненнай памылкай. Па-другое, тыя, хто так лічаць, часцяком думаюць менавіта пра ўзбагачэнне. І менавіта гэта багацце меў на ўвазе Збаўца, калі казаў, што багатаму цяжка ўратавацца. Як пераадолець дух зайздрасці, дух карыслівасці, які робіць беднякоў такімі ж грэшнікамі, як і багачоў? Вось пра што нам варта задумацца сёння.

Багатаму юнаку, як і многім царкоўным людзям, сустрэцца з Хрыстом замінае ўнутранае самадавольства, самазаспакаенне. А цалкам давяраць Богу можна толькі ўсведамляючы сваю грахоўнасць.

Варта адзначыць, што сярод святых было нямала багатых людзей, якія здолелі па слове сённяшняга Евангелля раздаць сваю маёмасць і следаваць за Хрыстом. Такім яскравым прыкладам сярод нашых, беларускіх святых сталася прападобная Еўфрасіння Полацкая, якая паходзіла з княжацкай сям’і.

Тым не менш, нярэдка чалавек, выявіўшы жаданне рашуча следаваць за Хрыстом, якраз досыць часта сутыкаецца з рознымі жыццёвымі складанасцямі, у тым ліку з матэрыяльнымі. Свет не прыняў Хрыста, і ён не прымае тых, хто выконвае Яго запаведзі. Пагэтаму, стаўшы на “вузкі” са слоў Евангелля шлях збавення душы, трэба быць гатовым да розных жыццёвых выпрабаванняў і цалкам даверыцца Богу. Іншага шляху да Яго, як менавіта праз крыж Хрыстоў, няма. І ісці гэтым шляхам трэба да самага канца, пакуль Хрыстос не будзе ў нас і мы ў Хрысце.

Зьміцер Даўгаполік-Пратасевіч

Награды

  • Архиерейская грамота:

- Гончар Валентина Михайловна, староста храма;

- Русак Александр Алексеевич, прихожанин храма;

- Санукевич Ксения Викентьевна, певчая храма.

Фотографии: 

Разделы сайта:

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut