Прастольнае свята храма ў Капцёўцы

Сёння, 28 жніўня паводле новага стылю, або 15 жніўня паводле старога стылю, адзначаецца свята Успення Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі. У гэты дзень кіроўны архіерэй Гродзенскай епархіі Высокапраасвяшчэннейшы Ўладыка Арцемій узначаліў служэнне літургіі ў храме ў Капцёўцы, асвячоны якраз у гонар адзначаемай падзеі.

Яму саслужылі сакратар Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч, настаяцель храма іерэй Аляксандр Калацкі, протадыякан Дзімітрый Шэпелеў. Пасля літургіі быў адслужаны малебен з Хрэсным ходам вакол храма.

У часе пропаведзі Ўладыка падкрэсліў важнасць адзначаемай падзеі ў справе збаўлення чалавецтва ад вечнай смерці. Менавіта праз Прачыстую Дзеву Марыю ў свет прыйшоў Гасподзь, праз Яе было ўратавана чалавецтва. Божая Маці дужа моцна ўзлюбіла Бога, і Яна пераймае Яго чалавекалюбства. Вядома, што пры Крыжы ў абліччы апостала Іаана Багаслова Дзевай Марыяй было ўсыноўлена ўсё чалавецтва. І ў трапары свята адзначаецца, што па сваім успенні Маці Божая не пакінула гэты свет. Яе прастол тут, на зямлі. Таму Яе малітвамі ратуемся мы ад вечнай смерці.

Як адзначыў Ўладыка, Успенне нездарма імянуюць “Багародзічнай Пасхай”. Бо Маці Божая стала годнай уваскрасення праз сваю бясконцую чысціню жыцця і любоў да Бога. Яна ёсць прыкладам для пераймання ўсім хрысціянам і нашай сапраўднай апекай, пад чыё покрыва мы заўсёды прыбягаем, каб захінуцца ад усялякага грэху і бяды.

Зьміцер Даўгаполік-Пратасевіч

Прастольнае свята храма ў Капцёўцы
Прастольнае свята храма ў Капцёўцы
Прастольнае свята храма ў Капцёўцы
Прастольнае свята храма ў Капцёўцы
Прастольнае свята храма ў Капцёўцы
Прастольнае свята храма ў Капцёўцы
Прастольнае свята храма ў Капцёўцы
Прастольнае свята храма ў Капцёўцы
Прастольнае свята храма ў Капцёўцы
Прастольнае свята храма ў Капцёўцы
Прастольнае свята храма ў Капцёўцы
Прастольнае свята храма ў Капцёўцы
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut