Вераніца пасхальных мерапрыемстваў прайшла ў Шчучыне

30 красавіка, ва аўторак Светлага  Тыдня, выхаванцы ДУК “Дзіцячая школа мастацтваў г. Шчучына” з Пасхальным віншавальным канцэртам наведалі цяжка хворых і прыстарэлых падапечных  ў в. Каменка Шчучынскага раёна.

Даглядаемыя руплівай працай каталіцкіх  сёстраў кангрэгацыі “Маці Міласэрнасці (Вострабрамскай)”, вернікі прыюта змаглі рэчаісна яшчэ раз адчуць пасхальную радасць і пяшчоту клопату з боку дзіцячага таленту.

Праграма выступлення была падрыхтавана ў вершавана-музычнай форме пад кіраўніцтвам настаўнікаў народнага  аддзялення школы Антановіч Данутай Эвардаўнай і Русць Раісай Антонаўнай.

Па благаславенню благачыннага акругі іерэя Аляксандра Пасцерняка святарамі Ігарам Каласоўскім і Сергіем Сямашка для дзетак была аказана кансультатыўная  і транспартная дапамога.

Напярэдадні падзеі, у вечары першага дня Пасхі, па клопаце сястры Фаўстыны (настаяцельніцы абшчыны в. Каменка) ўсе падапечныя мелі магчымасць прыняць удзел у святочнай трапезе. Святарамі Шчучына да агульнага стала былі перададзены прадукты, збраныя прыхаджанамі горада ў храмах пад час асвячэння пасх,  выканаліся некаторыя ўрачыстыя богаслужбовыя спевы.

У завяршэнні дня Вялікай Суботы святары наведалі з мэтай Велікоднага віншавання падапечных інтэрнатаў у вёсках Ляшчанка і Галавічполье.

Iерэй Сергій СЯМАШКА,
клірык храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
Фота аўтара

Вераніца пасхальных мерапрыемстваў прайшла ў Шчучыне
Вераніца пасхальных мерапрыемстваў прайшла ў Шчучыне
Вераніца пасхальных мерапрыемстваў прайшла ў Шчучыне
Вераніца пасхальных мерапрыемстваў прайшла ў Шчучыне
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut