Міжнародны конкурс чытальнікаў вершаў праваслаўнай паэзіі "Prawosławie w poetyckim słowie"

Тры гады запар вучні нядзельных  школ Гродзенскай епархіі прымаюць удзел у Міжнародным конкурсе чытальнікаў вершаў праваслаўнай паэзіі "Prawosławie w poetyckim słowie".

Сёлета конкурс праходзіў 15 лістапада ў мястэчку Гайнаўка Рэспубліка Польша прымалі ў ім удзел таксама вучні храма святых раўнаапостальных Мефодзія і Кірыла настаўнікаў Славенскіх г. Ваўкавыска, храма Святога Ільі г. Масты і храма Пакравоў Прасвятой Багародзіцы г. Дзяржынска. Сярод удзельнікаў міжнароднага конкурсу пераможцы конкурсу “Ангельскі глас”, які праходзіў у маі 2018 года пры прыходзе храма святых раўнаапостальных Мефодзія і Кірыла настаўнікаў Славенскіх.

Да конкурсу была праведзена вялікая падрыхтоўчая работа і вучняў, і настаўнікаў, і бацькоў: выбар твораў, адпрацоўка навыку эмацыянальнага і выразнага чытання, падбор сцэнічных касцюмаў. Зразумела, усе хваляваліся, але цёплы прыём арганізатараў конкурса Ліліі Буслоўскай і айца Андрэя Буслоўскага зняў усё напружанне.

Вучні чыталі вершы на беларускай, рускай і польскай мовах. Гучалі вершы такіх аўтараў як  В.Шчарбаковай, Н.Арсеньевай, С.Літвінчык, інака М. Бембеля, Р. Барабуліна, пратаіерэя І.Буцько.  Кожны з удзльнікаў выступаў у сваёй узроставай намінацыі: вучні сярэдніх 1-3 класаў, вучні сярэдніх 4-6 класаў,  вучні агульнаадукацыйных старэйшых 7-9 класаў, гімназіі.

Па рашэнню журы III месца у сваё узроставай катэгорыі было прысуджана Шагун Ульяне (г. Ваўкавыск), Бісеравай Ксеніі (г. Масты), Красоўскай Анастасіі (г. Дзяржынск), II месца Палтарак Аляксандры (г. Ваўкавыск).

Таксама за выразнасць чытання журы адзначыла Мазгову Елізавету, Макараву Валерыю, Шыкунова Мікалая, Шагун Ксенію, Буцько Анастасію, Буцько Кацярыну.

Лістамі падзякі былі ўзнагароджаны і настаўнікі, якія рыхтавалі сваіх вучняў да конкурсу – гэта Мазгова Н., Шыкунова І.Ф., Юзва А.Ф., Сакалова В.В., Плюта І.А..

Усе пераможцы запрошаны на гала-канцэрт у мястэчка Гайнаўка 23 лістапада 2018 года.

Настаўнікі нядзельнай  школы прыхода святых раўнаапостальных Мефодзія і Кірыла настаўнікаў Славенскіх: Ирына Плюта і Вольга Сакалова

Фотографии: 

Разделы сайта:

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut