Акцыя, прысвечаная памяці дзяцей, загінулых у дарожна-транспартных здарэннях

3 верасня 2018 года на базе Гродзенскага аддзялення ДАІ пры непасрэдным удзеле Гродзенскай праваслаўнай епархіі, Гродзенскай каталіцкай епархіі, а таксама сярэдняй школы № 12 адбылася акцыя, прысвечаная памяці дзяцей, загінулых у дарожна-транспартных здарэннях.

Каля гарадскога парка імя Ж.Э. Жылібера былі выстаўлены манекены з выявамі дзяцей, загінулых на дарогах Гродзеншчыны за апошнія пяць год. На выявах былі пазначаны прозвішча і імя загінулых, год смерці і ўзрост на момант гібелі. Побач з манекенамі супрацоўнікі ДАІ запалілі лампадкі.

Протаіерэй Аляксандр Казакевіч, клірык храма Хрыстовага Нараджэння, і дыякан Барыс Барадзінчык, клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора, адслужылі заўпакойнае богаслужэнне памяці загінулых дзяцей. Прадстаўнік каталіцкай епархіі таксама памаліўся за ўпакаенне душ загінулых. Да акцыі таксама далучыліся школьнікі: вучні сярэдняй школы № 12 запусцілі ў памяць загінулых дзяцей белыя шары.

Дадзеная акцыя мае і грамадзянскі, і хрысціянскі сэнс. Яна яшчэ раз нагадвае ўсім удзельнікам дарожнага руху пра неабходнасць бяспекі на дарогах, пра неабходнасць выхоўваць у дзецях (і не толькі) адказныя паводзіны ў дарожным руху. Хрысціянскі сэнс заключаецца ў тым, што дадзеная акцыя заклікае кожнага з нас клапаціцца пра свайго бліжняга, вадзіцеляў – клапаціцца пра пешаходаў і пешаходаў – пра вадзіцеляў. Будзьма больш адказнымі і пільнымі на дарогах, каб прадухіліць смерці ў дарожна-транспартных здарэннях.

Зьмiцер ДАЎГАПОЛIК

Фотографии: 
Акцыя, прысвечаная памяці дзяцей, загінулых у дарожна-транспартных здарэннях
Акцыя, прысвечаная памяці дзяцей, загінулых у дарожна-транспартных здарэннях
Акцыя, прысвечаная памяці дзяцей, загінулых у дарожна-транспартных здарэннях
Акцыя, прысвечаная памяці дзяцей, загінулых у дарожна-транспартных здарэннях
Разделы сайта:

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut