Літургію раней-асвячоных Дароў з місіянерскімі каментарамі здзейснілі для нядзельнай школы Пакроўскага сабора

30 сакавіка 2018 года, у пятніцу 6-й сядміцы Вялікага посту, па благаславенню архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія, для настаўнікаў і вучняў нядзельнай школы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора была здзейснена Літургія раней-асвячоных Дароў з каментарамі.

Літургію ўзначаліў духаўнік школы іерэй Аляксей Саўко. Да пачатку богаслуження прысутныя былі азнаёмленыя з гісторыяй фарміравання чыну літургіі раней-асвячоных Дароў. Падчас літургіі святар тлумачыў сэнс падзей, якія адбываюцца.


Напрыканцы айцец Аляксей нагадаў усім аб тым, што Прычасце Цела і Крыві Хрыстовых з'яўляецца галоўнай Божай крыніцай, якае ўзмацняе чалавека ў духоўным подзвігу. Сьвятар прыгадаў выраз пісьменніка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага, які казаў, што «д'ябал з Богам змагаецца, а поле бітвы - сэрцы людзей». У дні Вялікага посту гэта супрацьстаянне узмацняецца. І толькі ад чалавека залежыць, які бок ён зойме. Каб гэты выбар быў правільны, чалавек павінен прычашчацца Цела і Крыві Хрыстовых. Гэта дапаможа яму заўсёды заставацца верным воінам нашага Збаўцы.

Іерэй Аляксей САЎКО

Літургію раней-асвячоных Дароў з місіянерскімі каментарамі здзейснілі для нядзельнай школы Пакроўскага сабора
Літургію раней-асвячоных Дароў з місіянерскімі каментарамі здзейснілі для нядзельнай школы Пакроўскага сабора
Літургію раней-асвячоных Дароў з місіянерскімі каментарамі здзейснілі для нядзельнай школы Пакроўскага сабора
Літургію раней-асвячоных Дароў з місіянерскімі каментарамі здзейснілі для нядзельнай школы Пакроўскага сабора
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut