У Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы прайшла імпрэза, прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі

21 сакавіка ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка прайшла імпрэза, прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі, на якой адбылася прэзентацыя новага зборніка вершаў гарадзенскіх паэтаў "Каложскі дабравест" і альманаха "Новы Замак".

Чытальная зала бібліятэкі была запоўнена да адказу. Тут сабраліся супрацоўнікі бібліятэк, студэнты педагагічнага факультэта УА “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы” і чытачы,  якія шануюць друкаванае духоўнае слова, з глыбокай пашанай ставяцца да праваслаўнай літаратурнай творчасці.

Мерапрыемства, прысвечанае духоўнай паэзіі, распачаў паэт, клірык Гарадзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора Павел Каспяровіч. Айцец Павел прадставіў новы зборнік паэзіі, распавёў пра ідэі яго стварэння і аўтараў, чые вершы папоўнілі гэта выданне.

Апладысментамі сустрэлі слухачы вядомую беларускую паэтку, перакладчыцу, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы Дануту Бічэль, паэта, перакладчык, кандыдата філалагічных навук, дацэнта УА "Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы", лепшага паэта 2017 года, рэдактара зборніка Анатоля Брусевіча, гарадзенскіх паэтак, старшыню Гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Галіну Самойла, Алу Нікіпорчык, Алу Петрушкевіч, Юрку Голуба - беларускага паэта, празаіка і перакладчык, Валянціна Дубатоўку - старшыню Гродзенскага абласнога аддзялення ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Прысутныя на паэтычнай сустрэчы акунуліся ў атмасферу цёплага, нязмушанага дыялогу, адкрыцця, шчырасці, ветлівасці, узаемаразумення слухачоў і паэтаў.

Гучала выдатная духоўная паэзія. Вершы, з вуснаў аўтараў, пранікнёныя духоўнасцю і верай, не маглі пакінуць абыякавымі нікога. Прысутныя шчыра дзякавалі паэтаў за выдатныя творы, таленавітыя і глыбокія, якія выклікаюць лепшыя чалавечыя якасці. Бо паэтычнае слова нясе чытачам, мудрасць, веды пра жыццё, уменне бачыць у чымсьці звычайным - незвычайнае, у немагчымым - магчымае.

Вольга ТАРАСАВА

У Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы прайшла імпрэза, прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі
У Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы прайшла імпрэза, прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі
У Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы прайшла імпрэза, прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі
У Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы прайшла імпрэза, прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі
У Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы прайшла імпрэза, прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі
У Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы прайшла імпрэза, прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut