У Гродзенскім музеі гісторыі і рэлігіі адбылося адкрыцце выставы "Убранне з Божага святла"

7 лютага 2017 года ў Вялікай выставачнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі святары Гродзенскай епархіі і хор Свята-Пакроўскага сабору прынялі ўдзел у адкрыцці выставы "Убранне з Божага святла", прысвечанай мастацтву абклада абразоў і кніг XVIII – пач. XX ст. 

Выстава прымеркавана да XVI Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест”.

Сюжэт службы навін "Тэлерадыекампаніі Гродна".

Выстава "Убранне з Божага святла
На выстаўцы прадстаўлены найбольш каштоўныя прадметы XVIII – пач. XX ст. з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі – абразы Ісуса Хрыста, Маці Божай і Святых Праваслаўнай Царквы, богаслужэбныя рукапісныя і друкаваныя кнігі ў абкладах, зробленых з разнастайных матэрыялаў і ў розных тэхніках. 

Падчас уступнай прамовы настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў, адзначыў: "Дзякуючы тэматычным выставам Гродзенскага музея гісторыі і рэлігіі, фестываль пашырае не толькі свае гэаграфічныя межы, але і асэнсаванне духоўнай спадчыны Праваслаўнай царквы."

Больш падрабязна пра асаблівасці выставы расказала куратар выставы, навуковы супрацоўнік музея Ірыны Ахотніцкая: "Асабліва цікава назіраць як выстава ўражвае дзяцей." 

Выстава "Убранне з Божага святла
Абклад (рыза, шата, цата) – накладное ўпрыгажэнне на абразах і пераплётах кніг. Абклады вырабляюцца з металу (золата, срэбра, латуні, медзі, бляхі), бываюць шытыя па палатне сярэбранымі ці залачонымі ніцямі, бісерам, жэмчугам, аздобленыя слановай косцю, каштоўнымі камянямі, эмалямі, перламутрам, рознакаляровым шклом і іншымі матэрыяламі. Існавала традыцыя разны́х абкладаў з дрэва, якія пакрывалі ляўкасам і пазалотай.

Мікалай БАЙДА, з выкарыстанем матэрыалаў сайта Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі

Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut