"Беларуская мова ў Праваслаўнай царкве": сустрэча настаяцеля Пакроўскага сабора са студэнтамі гiстарычнага факультета ГрДУ

7 снежня 2016 года настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора, кандыдат багаслоўя, чалец Біблейскай камісіі БПЦ па перакладу Cвяшчэннага Пісання і богаслужэнняў на беларускую мову протаіерэй Георгій Рой правеў са студэнтамі тэматычную сустрэчу: "Беларуская мова ў Праваслаўнай царкве". 

Адкрытая дыскусія адбылася ў будынку факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на Кастрычніцкай, 5.

Уступным словам сустрэчу распачаў выкладчык універсітэта, кандыдат гістарычных навук, мадэратар студэнцка навукова-даследчага гуртка "Ніка" Аляксандр Горны. Пасля лекціі аб багатай гісторыі, развіцці, трагедыі заняпаду Беларускай мовы і сучасных лінгвістычных рэаліях у грамадстве і Царкве, айцец Георгій адказаў на пытанні студэнтаў.

Мікалай БАЙДА

"Беларуская мова ў Праваслаўнай царкве": сустрэча настаяцеля Пакроўскага сабора са студэнтамі гiстарычнага факультета ГрДУ
"Беларуская мова ў Праваслаўнай царкве": сустрэча настаяцеля Пакроўскага сабора са студэнтамі гiстарычнага факультета ГрДУ
"Беларуская мова ў Праваслаўнай царкве": сустрэча настаяцеля Пакроўскага сабора са студэнтамі гiстарычнага факультета ГрДУ
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut