Святочны канцэрт "Велікодны настрой"

Святочны канцэрт "Велікодны настрой"
У нашай школе ўжо стала добрай традыцыяй сустракаць свята Вялікадня разам з прыхаджанамі храма Раства Хрыстова. У гэтым годзе напярэдадні свята быў праведзены адкрыты конкурс малюнкаў "Велікодны цуд", у якім прынялі ўдзел не толькі вучні ДУА "Сярэдняя школа №27 г. Гродна", але і вучні Нядзельнай школы, а таксама прадстаўнікі студыі "Радасць творчасці".

Удзельнічалі юныя мастакі ад 6 да 16 год. Было прадстаўлена больш за 60 работ, з якіх адабраны 23 лепшыя. Дыпломы і каштоўныя падарункі пераможцам былі ўручаны настаяцелем храма Раства Хрыстова іерэем Уладзімірам Асадчым у час канцэрта. Акрамя гэтага, да свята вучнямі паэтычнага гуртка і іх настаўніцай, Карвацкай Аленай Львоўнай, былі напісаны вершы, якія разам з малюнкамі пераможцаў былі ўключаны ў відэафільм, створаны вучнем 7 "Б" класа Канабаем Кірылам.

З відэафільмам пазнаёміліся ўсе гледачы святочнага канцэрта. Як і заўсёды са сцэны гучала духоўная музыка і вершы, прысвечаныя святу. Павучальнай была і інсцэніроўка пра тое, што трэба ўмець дараваць крыўды сваім блізкім і родным. Гэта вельмі важна не толькі для дзяцей, але і для дарослых. Дарадчыкам у гэтым нам заўсёды будзе Біблія.

Прыемна, што кожны раз актавую залу нашы госці пакідаюць з удзячнасцю і жаданнем сустрэцца яшчэ раз.

Настаўнік СШ №27 г.Гродна
Таццяна Іванаўна ГРЭЦКАЯ

Святочны канцэрт "Велікодны настрой"
Святочны канцэрт "Велікодны настрой"
Святочны канцэрт "Велікодны настрой"
Святочны канцэрт "Велікодны настрой"
Святочны канцэрт "Велікодны настрой"
Святочны канцэрт "Велікодны настрой"
Святочны канцэрт "Велікодны настрой"
Святочны канцэрт "Велікодны настрой"
Святочны канцэрт "Велікодны настрой"
Святочны канцэрт "Велікодны настрой"
Святочны канцэрт "Велікодны настрой"
Святочны канцэрт "Велікодны настрой"
Святочны канцэрт "Велікодны настрой"
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut