​Хроніка "Каложскага Благавесту". Адкрыцце выставы ікон у Гарадзенскім музеі гісторыі рэлігіі

​Хроніка “Каложскага Благавесту”. Адкрыцце выставы ікон у Гарадзенскім музеі гісторыі рэлігіі
Прасвятая Багародзіца для вялікай колькасці людзей з’яўляецца шляхам і провадыром да Хрыста. Невыпадкова адзін з іканаграфічных зводаў Багародзіцы мае назву “Адзігітрыя”, што у перакладзе з грэчаскай мовы азначае "Пуцяводная". У пэўным сэнсе царкоўная музыка і спевы – гэты таксама адзін з шляхоў, якія прыводзяць людзей у храм. Менавіта таму 23 лютага 2016 года ў Гарадзенскім музеі гісторыi рэлігіі ў межах XV фестывалю праваслаўных песнапенняў "Каложскі Благавест" адбылося адкрыццё выставы ікон Багародзіцы "Зорка Пуцяводная".

На выставе прадстаўлены абразы Маці Божай, кожны з якіх мае сваю гісторыю. Некаторыя з іх былі перададзены для экспазіціі Барыса-Глебскай (Каложскай) царквой і Пакроўскім кафедральным саборам. Таксамы выстаўлены кнігі з царкоўнымі службамі і песнапеннямі, любімымі праваслаўнымі вернікамі малітвамі і народнымі песнямі, прысвечанымі Царыцы Нябеснай. Асобнае месца на выстаўцы займаюць прадметы, якія адлюстроўваюць гісторыю Гродзенскага фестывалю праваслаўных песнапенняў.

Аўтар экспазіцыі навуковы супрацоўнік музея Ірына Васільеўна Ахотніцкая распавяла для ўсіх прысутных аб структыры выставы і яе адметнасцях.

- “На беларускіх землях звод Адзігітрыя з’яўляецца найбольш распаўсюджаным. Да яго належаць такія вядомыя цудатворныя абразы Багародзіцы як Мінскі, Баркалабаўскі, Дзісненскі, Дубянецкі, Купяціцкі, Леснінскі, Рудненскі і інш. Нажаль, не ўсе яны сёння знаходзяцца ў храмах Беларусі” – паведаміла яна.

Падчас вернісажу настаяцель Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў пажадаў усім, каб Прасвятая Багародзіца была пуцяводнай зоркай для кожнага з нас і ў нашым штодзённым жыцці. Таксама ён адзначыў, што селётняя выстава – добры прыклад супрацоўніцтва Царквы і дзяржаўных устаноў культуры.

Па словах Ірыны Васільеўны, выстава будзе доўжыцца да другой паловы сакавiка. Наведаць яе можна кожны дзень з 10:00 да 18:00.

*  *  *

Асноўнымі іканаграфічнымі тыпамі (зводамі) абразоў Маці Божай з'яўляюцца Адзігітрыя, ці Пуцяводніца (грэч. Οδηγήτρια - Пуцяводная), ці Замілаванне (грэч. Ελεούσα - Міласцівая), Аранта, ці Якая моліцца (ад лац. огапз - які моліцца). Адзігітрыя прадстаўляе сабой найбольш распаўсюджаны ў хрысціянскім свеце тып выяўлення Багародзіцы. Яго багаслоўскі сэнс - прышэсце вялікага Суддзі і Цара на зямлю - вызначае кампазіцыйнае рашэнне абраза. Дзіця Хрыстос, які сядзіць на руках Маці Божай, напісаны ў вобразе Уседзяржыцеля, апранутага ў царскае адзенне пурпурнага і залатога колераў, і, часта, у кароне. У левай руцэ Ісус трымае скрутак - сімвал Закона, ці Евангелля, а правай благаслаўляе. Пры гэтым Багародзіца паказвае на Ісуса рукой, прадстаўляючы Дзіця Хрыста свету як “шлях і ісціну, і шлях - да Бога і Яго вечнага Царства, ісціна і жыццё - сведчанне таго, што так абавязкова будзе, бо калі Ён - ісціна, то ад Яго не можа быць няпраўды, калі Ён - жыццё, то і сама смерць не можа перашкодзіць прыйсці да Яго. Невыпадкова ў акафістах і богаслужэбных тэкстах Прасвятая Багародзіца называецца Зоркай, якая паказвае і асвятляе шлях да Хрыста.

Першыя старажытныя абразы, якія пазней атрымалі назву “Адзігітрыя", былі напісаны, згодна паданню, апосталам і евангелістам Лукой. Яны сталі ўзорамі для іканапісцаў у наступныя часы і да нашых дзён дайшлі ў мностве спісаў.

Культ Маці Божай і Яе цудатворных абразоў увайшоў у народную свядомасць на старажытнарускіх землях з пачаткам іх хрысціянізацыі і пакінуў глыбокі след у хрысціянскай культуры, у тым ліку і на беларускіх землях. На працягу стагоддзяў у гонар Прасвятой Багародзіцы будаваліся храмы, Ёй і Яе цудатворным абразам прысвячаліся царкоўныя гімны і песнапенні, народныя вершы і песні.

Дыякан Дзiмiтрый ПАЎЛЮКЕВIЧ
Фота: Мiкалай БАЙДА

Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut