Калядныя сустрэчы ў школе №27 горада Гродна

Калядныя сустрэчы ў школе №27 горада Гродна
7 студзеня 2016 года ў чарговы раз актавая зала СШ №27 гасцінна расчыніла дзверы перад прыхаджанамі Храма Раства Хрыстова, вучнямі і бацькамі нашай школы, якія прыйшлі на канцэрт “Калядныя сустрэчы”.

Стала ўжо традыцыяй вялікія праваслаўныя святы адзначаць разам. І на гэты раз канцэрт рыхтаваўся сумесна з вучнямі нашай і нядзельнай школ. Выступленне хора, вершы ў гонар свята і вершы-малітвы, інсцэніроўка, якая вучыць нас быць спагадлівымі, шчодрымі, верыць у тое, што Бог заўсёды з намі, танцавальныя нумары, выкананне музычных твораў на флейце, скрыпцы і цымбалах – усё гэта стварала гарманічную карціну свята, апошнім штрыхом якога была фінальная песня, у якой гучалі шчырыя пажаданні і віншаванні са святам.

 Свет Каляднай зоркі прынёс не толькі добры настрой, усмешкі на тварах, але і адчуванне сямейнага свята, бо па прыступках у зале падымаліся не толькі тыя, у каго сівыя скроні, але і тыя, хто толькі вучыцца рабіць першыя крокі. Гледзячы на іх , разумееш, што вера, надзея, любоў, якія панавалі ў зале, яшчэ больш з’ядналі сем’і, прынеслі ім радасць і душэўны спакой. Таму радкі верша-віншавання “З Калядамі”, напісанага настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Карвацкай Аленай Львоўнай, няхай прынясуць у дом кожнага праменьчык святла і радасці:

Жадаю шчырых дзён Калядных,
Святла, цяпла ў вашы хаты.
Хай мары збудуцца імгненна,
Будзьце заўжды душой багаты.

Хай калядоўшчыкі знянацку
Прыносяць толькі вам збавенне
Ад усіх хвароб, ад злых людзей,
Ад адзіноты несумненна.

Хай зоркі шчасця нагадаюць
У ноч Калядную, святую.
З цудоўным святам край, сябры,
Я сёння шчыра ўсіх віншую!

Настаўніца СШ№27
Таццяна Іванаўна ГРЭЦКАЯ

Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut