У нядзельнай школе храма ў гонар Сабору Усіх Беларускіх Святых прайшла выстава літаратуры – “Беларусь праваслаўная”

17 мая 2015 года. У нядзельнай школе храма ў гонар Сабору Усіх Беларускіх Святых прайшла выстава  літаратуры – “Беларусь праваслаўная”17 мая 2015 года ў нядзельнай школе храма ў гонар Сабору Усіх Беларускіх Святых прайшла выстава  літаратуры – “Беларусь праваслаўная”. Гэта выстава працягвае рад мерапрыемств, якія праходзяць на прыходзе ў межах праекта “Дзень праваслаўнай кнігі”. Гледачам, у ролі якіх выступалі навучэнцы Нядзельнай школы і іх бацькі, была прапанавана праваслаўная літаратура, сістэмазаваная па чатырох раздзелах:

1) літаратура выдавецтва Беларускага Экзархата;

2) літаратура, прысвечаная праваслаўнаму выхаванню дзяцей і моладзі;

3) дзіцячая праваслаўная літаратура;

4) мастацкая праваслаўная літаратура.

Адкрыццё выставы пачалося са звароту клірыка Сабору Усіх Беларускіх Святых   іярэя Паўла Церашкова. Айцец Павел павітаў усіх прысутных і адзначыў, што вельмі важна ў наш час, які запоўнены інтэрнэтам, развіваць і захоўваць у дзяцей інтарэс да кнігі навогул і ў прыватнасці да праваслаўнай. Агульнымі намаганнямі выкладчыкі і бацькі павінны фарміраваць літаратурны густ, які адлюстроўвае светапогляд чалавека, узровень яго развіцця і адукаванасці. У сваім звароце святар асабліва подкрэсліў думку аб тым, што кожны з нас мае цудоўнейшы скарб – літаратурную спадчыну святых айцоў. Але, нажаль, мы незаўсёды карыстаемся гэтай спадчынай, і падчас многія нават і не ведюць нічога аб ёй . На самой справе толькі ад нас, дарослых, залежыць звярнецца ў будучым падрастаючае пакаленне да гэтай спадчыны ці не.  А далучацца да літаратурнай спадчыны трэба пачынаць менавіта ў дзяцінстве, як мага раней. І добрым сродкам для гэтага з’яўляецца дзіцячая праваслаўная літаратура.

Далей выступіла Святлана Паўлана Бенаш – дырэктар нядзельнай школы. Яна расказала аб тым, якія раздзелы прадстаўлены на выставе, якія кнігі ўваходзяць у кожны раздзел, пазнаёміла з літаратурнымі навінкамі, якія з’явіліся ў Нядзельнай школе і ў Царкоўнай бібліятэцы. Асаблівую ўвагу Святлана Паўлаўна звярнула на выдавецтва Беларускага Экзархата, у прыватнасці на кнігу, якая была выдадзена на пачатку гэтага года – «Православные святые земли белорусской», Аляксандра Уладзіміравіча Велько. У гэтай кнізе распавядаецца аб духоўным подзвізе праваслаўных святых беларускай зямлі. Жыццяпісы святых суправаджаюцца шматлікімі рэпрадукцыямі абразоў, каляровымі ілюстрацыямі, картамі і схемамі. На думку Святланы Паўлаўны гэта кніга павінна заняць годнае месца на кніжнай паліцы ў доме ўсіх праваслаўных вернікаў, якія цікавяцца гісторыяй сваёй краіны, шануюць сваіх продкаў і ганарацца імі. 

Шмат увагі было нададзена серыі кніг для дзяцей, якія распавядаюць аб жыціі святых. Гэтыя кнігі спецыяльна перакладзены для дзяцей, каб быць зразумелымі, даступнымі і цікавымі. У іх размешчана шмат малюнкаў, рэпрадукцый ікон, ілюстрацый, выкарыстоўваецца стужка часу, на якой адзначаны падзеі. Гэта дае магчымасць зацікавіць дзяцей.

Выстава праходзіла на працягу дня ў памяшканні Нядзельнай школы, што дало магчымасць наведаць яе ўсім класам па чарзе і дакладна пазнаёміцца з літаратурай. Прыемна адзначыць, што выстава вызвала цікавасць як у навучэнцаў, так і ў бацькоў. 

Святлана ПАНЦЭВIЧ

У нядзельнай школе храма ў гонар Сабору Усіх Беларускіх Святых прайшла выстава  літаратуры – “Беларусь праваслаўная”
У нядзельнай школе храма ў гонар Сабору Усіх Беларускіх Святых прайшла выстава  літаратуры – “Беларусь праваслаўная”
У нядзельнай школе храма ў гонар Сабору Усіх Беларускіх Святых прайшла выстава  літаратуры – “Беларусь праваслаўная”
У нядзельнай школе храма ў гонар Сабору Усіх Беларускіх Святых прайшла выстава  літаратуры – “Беларусь праваслаўная”
У нядзельнай школе храма ў гонар Сабору Усіх Беларускіх Святых прайшла выстава  літаратуры – “Беларусь праваслаўная”
У нядзельнай школе храма ў гонар Сабору Усіх Беларускіх Святых прайшла выстава  літаратуры – “Беларусь праваслаўная”
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut