Тэатралізаванае свята “Пасхальны карагод” у вёсцы Дзярэчын

17 красавiка 2015 года. Тэатралізаванае свята “Пасхальны карагод” у вёсцы ДзярэчынУжо другі год запар у вёсцы Дзярэчын ладзіцца тэатралізаванае свята “Пасхальны карагод”. Асноўная задумка гэтага свята – аб’яднанне пакаленнеў і знаемства юных жыхарой вескі са святочнымі традыцыямі роднага краю. На самой справе, гэта невялікая спроба адраджэння тых звычаеў святкаваааннння Пасхі, што існавалі на нашай зямлі з даўніх часоў.

Нашы бабулі добра памятаюць, як ўся сям’я рыхтавалася да галоўнага гадавога свята, як раздражняў пах духмяных пірагоў, каўбас і фарбаваных яек, як хацелася іх хутчэй пакаштаваць і як усімі сваімі думкамі набліжалі хутчэй гэту святую, таямнічую, пасхальную ноч. Нашы продкі ўмелі дзяліць між сабой і смутак і радасць. Бабулі расказваюць, як збіраліся гурткамі і старыя і маладыя, хадзілі па вёсцы, славілі Уваскросшага Хрыста, спявалі велікодныя песні, віншавалі адзін аднаго. Гэтыя вяселыя гурткі мелі нават сваю назву – валачобнікі.

Здаецца з тых пор прайшло не так многа часу, але мы, сучаснае пакаленне, нават не ведаем гэтых цудоўных звычаеў на Пасху. З гэтай нагоды, намаганнямі работнікаў мясцовага дома культуры і настаяцеля Свята-Праабражэнскай царквы пратаіерэя Дзімітрыя Бялоцкага быў арганізаваны “Пасхальны карагод”. Дзеці разам з удзельнікамі свята яшчэ раз узгадалі гісторыю уваскрашэння Іісуса Хрыста, даведаліся як раней фарбавалі і чым упрыгожвалі пасхальныя яйкі. З вялікім задавальненнем юныя удзельнікі гулялі ў беларускія народныя гульні з фарбаванымі яйкамі. На прыканцы свята ўсіх гасцей чакала духмяная гарбата з пірагом.

Пасха Хрыстова – вялікае свята, якое мае не толькі глыбокі багаслоўскі сэнс, але і свята, якое павінна яднаць людзей, скрапляючы іх між сабой сапраўднай радасцю. “Беражыце сваю веру, мову і народныя традыцыі – менавіта яны аб’ядноўваюць насельніцтва у нацыю”. (Філіп Уайт)

Кацярына БЯЛОЦКАЯ

17 красавiка 2015 года. Тэатралізаванае свята “Пасхальны карагод” у вёсцы Дзярэчын
17 красавiка 2015 года. Тэатралізаванае свята “Пасхальны карагод” у вёсцы Дзярэчын
17 красавiка 2015 года. Тэатралізаванае свята “Пасхальны карагод” у вёсцы Дзярэчын
17 красавiка 2015 года. Тэатралізаванае свята “Пасхальны карагод” у вёсцы Дзярэчын
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut