Традыцыя жыць

3 студзеня 2015 года. Традыцыя жыць3 студзеня 2015 года, пад час адпраўлення  ўжо другой літургіі надыйшоўшага навалецця, у абодзвюх храмах горада Шчучына было па асабліваму сціпла і малітоўна ад таго, што на святым Набажэнстве свае простыя, пяшчотныя малітвы разам з дарослымі ўзносілі  дзесяткі дзіцячых сэрцаў.

Ужо шмат гадоў запар стала добрай традыцыяй нашага горада пад час кожных школьных канікулаў і ў дні шматдзённых постаў адпраўляць асаблівую літургію для настаўнікаў і вучняў. Узважыць пражыты перыяд жыцця, падвесці вынік сваіх імкненняў, нарэшце- узнясці падзяку Богу за ўсё - ці гэта не повад сабрацца ў храме? А калі гэты повад становіцца традыцыйным- то гэта ўжо пачатак новага ўклада жыцця.

Кожны з нас, напэўна, ведае шмат традыцый, якія неадступна суправаджаюць жыццёвы шлях чалавека. Але ж вось адна цікавая з’ява: калі, напрыклад  Вас,  запытаць аб тым, якая з іх з’яўляецца самай галоўнай  для хрысціяніна….ў прыватнасці праваслаўнага...ці цяжка будзе адказаць? У тым та ўся і справа, цяжкавата! Але ж адказ на гэтае пытанне зусім не праблемны для чалавека, здабыўшага навык чытаць Слова Божае. Менавіта ў  Ім да кожнага з нас звернуты заклік Збавіцеля прыйсці і прыняць Таямніцу Святых Дароў, Таямніцу Жыцця Вечнага! І калі чалавек зможа пачуць гэтае Слова- то для яго, безумоўна, Гасподзь ужо тут на Зямлі адчыняе шлях ў новую традыцую- Традыцую Жыць!

Матэрыял і фота падрыхтаваны прыходам

храма Святога Архангела Міхаіла горада Шчучына

3 студзеня 2015 года. Традыцыя жыць
3 студзеня 2015 года. Традыцыя жыць
3 студзеня 2015 года. Традыцыя жыць
3 студзеня 2015 года. Традыцыя жыць
3 студзеня 2015 года. Традыцыя жыць
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut