Радасць слова

У Шчучыне прайшла праваслаўная выстава-кірмаш “Радасць слова”У Шчучыне прайшла праваслаўная выстава-кірмаш “Радасць слова”У Шчучыне прайшла праваслаўная выстава-кірмаш “Радасць слова”. Былі шырока прадстаўлены духоўная, адукацыйная і дзіцячая літаратура, кніжныя навінкі Выдавецтва Беларускага Экзархата. Усе жадаючыя маглі набыць аўдыё- і відэапрадукцыю, царкоўнае начынне, лекавыя травы, бальза­мы, а таксама сувеніры. У рамках выставы-кірмашу адбыліся дэманстрацыя відэафільмаў, лекцыі і гутаркі з удзелам святароў, выступленне пеўчага ансамбля. Для школьнікаў раёна быў прапанаваны спектакль ценяў “Кропка невяртання”, праз які рабят заклі­калі весці здаровы лад жыцця і не трапляць у палон да наркотыкаў.

- Наша выстава накіравана не толькі на асветніцкае і духоўнае выхаванне, – расказвае супрацоўніца выдавецтва Ірына Тарасевіч. – Прадстаўленая экспазіцыя адлюстроўвае шматграннасць рэлігіі. Праз усе віды мастацтва мы спрабавалі данесці да людзей радасць слова, расказаць пра праваслаўныя традыцыі, культуру. Спадзяемся, што кожны, хто наведаў нашу выставу-кірмаш, знайшоў не толькі “ежу” для розуму, але і спакой для душы.

Наступнымі пунктамі прыпынку выставы-кірмашу “Радасць слова” стануць Масты і Ваўкавыск.

Ганна КАСПЕР
Фота аўтара

У Шчучыне прайшла праваслаўная выстава-кірмаш “Радасць слова”
У Шчучыне прайшла праваслаўная выстава-кірмаш “Радасць слова”У Шчучыне прайшла праваслаўная выстава-кірмаш “Радасць слова”
У Шчучыне прайшла праваслаўная выстава-кірмаш “Радасць слова”
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut