Ірына Хоміч: "Гісторыя Свята-Уладзімірскай царквы горада Гродна"

Ірына Хоміч: "Гісторыя Свята-Уладзімірскай царквы горада Гродна"Свята-Уладзімірская царква-школа з’яўляецца помнікам архітэктуры канца ХІХ ст. Гісторыя храма цесна звязана з гісторычным лёсам Беларусі. Неразрыўна яна звязана і з лёсамі прыхаджан і настаяцеляў, якія нават у самыя цяжкія хвіліны заставаліся вернымі сваёй веры і свайму храму.

Занёманская царква ў г. Гродна была асвешчана 29 снежня 1896 г. Закладка новай царквы па чарцежам архітэктара І. К. Плотнікава, была зроблена 4 чэрвеня 1895 г. вікарыем Літоўскай епархіі епіскапам Брэсцкім Іосіфам у саслужэнні чатырох свяшчэннікаў. Неабходнасць яе будаўніцтва узнікла таму, што на прыканцы XIX ст. праз Нёман не было пабудавана пастаяннага маста і на працягу большай часткі года праваслаўныя вернікі, якія жылі ў занеманскай частцы горада, не мелі магчымасці наведваць свій прыходскі храм, якім з’яўляўся зараз знішчаны Сафійскі сабор. Дзеці не наведвалі школу з-за небяспекі пераходу праз Нёман. Паўплывала на абмеркаванне неабходнасці пабудовы храма захаваўшаеся ў народзе паданне пра існаванне ў занёманскай частцы Гродна царквы.

Актыўны ўдзел у арганізацыі будаўнічых работ і сборы ахвяр прымаў свяшчэннік царквы Гродзенскага Раства-Багародзічнага жаночага манастыра Александр Некрасаў. Неразрыўна звязаны з гісторыяй царквы і лёсы іншых яе настаяцелей.

Унеслі свой ўклад у будаўніцтва і самі гараджане, якія ахвяравалі грошы, царкоўноя рэчы. Не без іх дапамогі адбылося аднаўленне храма пасля пажара 1 сакавіка 1896 г.

За час свайго існавання храм перажыў немала патрасенняў. Страшэнныя падзеі, якія адбыліся на тэрыторыі нашай краіны, аказалі ўздзеянне і на яго лёс. Многія старонкі гісторыі царквы былі страчаны. Войны, рэвалюцыі, ганенні на рэлігію – усё гэта не спрыяла захаванню царкоўных дакументаў. За сваё стогадовае існаванне храм зведаў немала: яго пагражалі знесці ў годы савецкай улады, атабралі царкоўны дом, пазбавілі сада. Дакладна вядома толькі тое, што храм не зачыняўся ніколі.

Пры выкананні працы аўтар паставіў перад сабой мэту – разглядзець гісторыю Свята-Уладзімірскай царквы-школы г. Гродна. Для рэалізацыі гэтай, на наш погляд, мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:

  1. Вывучыць і прааналізаваць крыніцы і літаратуру па тэме;
  2. Прааналізаваць асноўныя этапы пабудовы Свята-Уладзімірскай царквы г. Гродна;
  3. Узнавіць біяграфіі настаяцелей храма;
  4. Выявіць і прааналізаваць асноўныя этапы дзейнасці прыхода Свята-Уладзімірскай царквы г. Гродна.

Аб’ектам нашага вывучэння выступае гісторыя праваславія ў г. Гродна, прадметам – гісторыя Свята-Уладзімірскай царквы-школы г. Гродна.

Пры даследаванні дадзенай праблемы былі выкарыстаны прынцыпы аб’ектыўнасці і гістарызма, каштоўнасны падыход. Прынцып гістарызма абумовіў вывучэнне гісторыі Свята-Уладзімірскай царквы з моманту яе ўзнікнення і развіцця на працягу 110 гадоў. Сутнасць каштоўнаснага падыходу заключаецца ў тым, што мы займаемся вывучэннем гэтай праблемы дзеля таго, каб узбагаціць свае веды аб гісторыі Свята-Уладзімірскай царквы-школы ў розныя перыяды яе існавання.

Пры вывучэнні тэмы былі выкарыстаны агульнагістарычныя прынцыпы даследавання: гісторыка-параўнальны метад дазволіў вылучыць агульнае і асобнае ў развіцці праваславія на разглядаемай тэрыторыі, гісторыка- сістэматычны для сістэматызацыі, атрыманай інфармацыі.

Практычнае значэнне даследавання выражаецца ў магчымасці выкарыстання вынікаў даследавання гісторыі Свята-Уладзімірскай царквы-школы ў захаванні яе, як гістарычнага помніка, пры правядзенні выхавальнай працы. Навуковая навізна дадзенай курсавой працы ў разглядзе, характыстыцы і аналізе недаследаванай праблемы “Гісторыі Свята-Уладзімірскай царквы”.

Курсавая работа складаецца з уводзін, чатырох глаў галоўнай часткі, заключэння, спіска літаратуры. У першай главе прааналізаваны крыніцы па дадзенай праблеме. Другая глава прысвечана аналізу асноўных этапаў пабудовы храма. У трэцяй главе зроблена спроба ўзнавіць біяграфіі настаяцелей. Чацвёртая глава паказвае асноўныя этапы дзейнасці прыхода Свята-Уладзімірскай царквы. Дадаткі змешчаны ў канцы работы. Аб’ём -

ГЛАВА 1: КРЫНІЦЫ І ЛІТАРАТУРА

Гісторыя Свята-Уладзімірскай царквы з’яўляецца малавядомай. Шэраг матэрыялаў па гісторыі Занёманскага храма ўтрымліваецца ў архіве, прерыядычным друку, энцыклапедычных даведніках.

У энцыклапедычныя даведнікі “Православные храмы Белоруси” пад рэд. А.М. Кулагіна [4], “Свод памятников и культуры Белоруси. Гродненская обласць” рэдкал. С.В. Марцэлеў, М.М. Бірукова, М.В. Бірыла і інш. [6], “Туристские регионы Белоруси” пад рэд. І.І. Пірожніка змешчаюць інфармацыю пра Свята-Уладзімірскую царкву, як помнік архітэктуры [2]. У іх дэталева апісваецца знешні выгляд, план пабудовы, яе стыль.

У апошні час інтарэсы некаторых гісторыкаў былі накіраваны на вывучэнне гісторыі праваславія на Гродзеншчыне. Вынікам гэтага стала напісанне манаграфій.

Сціслую інфармацыю пра дзейнасць Занёманскай царквы             можна знайсці ў манаграфіі І.В. Трусава “Праваславныя храмы Гродно (краткий очерк истории). Асноўны акцэнт у працы зроблены на гісторыю заснавання царквы. Таксама ў ёй змешчана інфармацыя пра іканастастс, яго знешні выгляд, аўтара і час, калі быў зроблены [7].   

У манаграфіі Н.І. Дораш “Праваслаўны Гродна” размешчаны артыкул, прысвечаны Свята-Уладзімірскай царкве-школе. У ёй таксама як і ў манаграфіі І.В. Трусава расказваецца пра заснаванне царквы. Шмат увагі Н.І. Дораш надае дзейнасці айца Александра Некрасава ў пабудове храма: выдзяленні зямлі на пабудову, сборы міласціны, асвячэнні.  Значнае месца ў надаецца аўтарам і закладцы царквы [3].

Неабходна адзначыць, што гісторыі Свята-Уладзімірскай царквы прысвечаны рад артыкулаў, выдадзеных да яе стагоддзя.

Прычынам і непасрэднаму заснаванню Занёманскага храма прысвечаны артыкул “История основания Занеманской Свято-Владимирской церкви-школы” Т.Ю. Афанасьевай. У ім падрабязна расказваецца пра яго закладку і сбор сродкаў на пабудову [1].

У артыкуле “К 100-летию церкви во имя святого равноапостольного великого князя Владимира в г. Гродно (Занеманской)” А. Раманчука змяшчаюцца матэрыялы па гісторыі храма ўцэлым. Аўтар расказвае не толькі пра заснаванне, але і далейшы лёс царквы. Адметнае месца адводзіцца матэрыялам па рэканструкцыі храму і дабрадзеям, якія яму дапамагаюць [5].

У Нацыянальным архіве Беларусь ў г.Гродна знаходзяцца матэрыялы, якія адносяцца да заснавання царквы. Сярод матэрыялаў будаўнічага аддзелу ёсць справа з матэрыялам аб выдзялені зямлі на пабудоу храма па праекту І. К. Плотнікава [32].

Больш грунтоўны матэрыял знаходзіцца у Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці. Справы 475, 478 і 1385 фондаў не толькі даюўць магчымасць прасачыць лёс царквы ў пасляваенны перыяд, але паказваюць агульную рэлігійную сітуацыю ў краіне.

Фонд 475 “Уполномоченный Совета по делам религий при СМ СССР по Гродненской области, г. Гродно за 1966 – 1991 гг.” змяшчае матэрыялы, якія паказваюць агульны ўзровень рэлігійнасці ў вобласці, парушэнні заканадаўства аб культах. З іх можна даведацца як пра мерапрыемствы, якія праводзіла дзяржава для зніжэння рэлігійнсці, так пра адказныя дзеянні святароў, якія спрабавалі яго павысіць [11 – 25].

У фондзе 478 “Уполномоченный Совета по делам русской праваславной церкви при СМ СССР по Гродненской области за 1944 – 1963 гг.” знаходзяцца справы, у якіх можна знайсці спісы духавенства па Гродзенскай вобласці, якія дапамагаюць аднавіць біяграфіі святароў, якія працавалі у Свята-Уладзімірскай царкве ў пасляваенны перыяд. Таксама ў справах знаходзяцца матэрыялы па выкананню заканадаўства аб культах [26 – 31].

Архіў прыхода Свята-Уладзімірскай царквы  дае вельмі дакладную інфарацыю пра жыццёвы шлях дзвух настаяцеляў Г. Я. Яблонскага і П. К. Ленько. У справах утрымліваюцца паслужныя спісы святароў, прашэнні, пасведчанні, указы. Раскрывае цікавыя старонкі з жыцця Г. Я. Яблонскага артыкул “Протоиерей Геннадий Яблонский: жизнь и судьба на фоне истории”, які змешчаны ў адной з спраў. Між іншымі заходзяцца і матэрыялы прысвечаныя Л. М. Маліеўскай, якая некаторы час працавала ў царкве [8 – 10].     

ГЛАВА 2: ГІСТОРЫЯ БУДАЎНІЦТВА ХРАМА

Рашэнне аб пабудове у занеманскай частцы Гродна, відавочна, было прынята пры абмеркаванні новага плану горада ў 1872г. На плане Гродна 1882г., у тлумачэннях да яго указана, што на Занеманскім прадмесці горада мяркуецца пабудова каменнай царквы [7, с. 85].  Але ж праект застаўся праектам.

На пасяджэнні Савета гродзенскага уезднага аддзялення Літоўскага епархіальнага вучылішчнага савета 3 снежня 1893 г. было прынята рашэнне аб пабудове царквы [1, с. 17].

Прычынай пабудовы царквы-школы стала становішча у якім апынуліся жыхары Занеманскага прадмесця. У час крыгаходу на Нёмане вясной і восенню праваслаўныя жыхары занеманскага фарштадта былі на невызначаны час адарваны ад цэнтра горада, дзе знаходзіліся сабор і манастыры. Пастаянны мост парз раку адсутнічаў. Дзеці не хадзілі ў школу, таму што пераправа праз Нёман была ў той час небяспечнай ці амаль немагчымай. Да таго ж у народзе захавалаася паданне, ўто ў занеманскай частцы Гродна была царква, таму разважаюча аб такім становішчы спраў на фарштадце, у ўездным аддзеле Епархіальнага вучылішча савета сталі абмяркоўваць пытанне аб неабходнасці страіцельства новай царквы-школы.

Хадатайнічаць аб палучэнні зямельнага надзела для пабудовы храма стаў прадседацель уезднага аддзялення, свяшчэннік царквы Гродзенскага Раства-Багародзічнага жаночага манастыра Александр Некрасаў, і гарадскім грамадскім самаўпраўленнем бязвыплатна быў выдзелены плац, прылягаючы да Аляксандраўскага завулка і лініі Петербургска-Варшаўскай чыгункі, ў 900 кв. сажен (пастанаўленне Гродзенскай гарадской думы ад 14 чэрвеня 1894г.) [3, с. 24]. Пастройка царквы-школы мяркавалася на мясцовасці, адведзенай горадам, за гарадскую аседласць, у 10 сажнеў ад мяжы адчужэння пад чыгунку паблізу пераезду ў лагера; афіцыйнага сведчання чыгункі аб жаданні перашкаджэння па ўзвядзенню пабудовы на гэтай мясцовасці не было прадастаўлена. План і смету пабудовы царквы-шолы на занеманскім фарштадце, складзена інжінерам Іванам Капітонавічам Плотнікавым. Агульны кошт будаўніцтва склаў 12774 р. 34 кап. Разгледзеўшы смету і праект храма, будаўнічае аддзяленне Гродзенскага Губернскага Праўлення зацвердзіла іх, але з умовай, што да пачатку будаўніцтва будзе схадатайнічана афіцыйнае пасведчанне ад чыгуначнага кіраўніцтва аб нежаданні перашкаджаць пастройцы будынка на гэтай мясцовасці [32, л. 45].

Аддзяленне вучылішчнага савету асігнавала для пабудовы храма 5 тысяч рублёў, былі атрыманы таксама дадаткова яшчэ 6 тысяч ад Свяшчэннага Сінода. У сувязі з недахопам сродкаў, Гродзенскае уезднае аддзяленне хадатайнічала аб дазваленні адчынення сбору міласціны на будаўніцтва. Да 4 чэрвеня 1896 г. была сабрана сумма з мелкіх ахвяр – 56 рублёў 67 капеек [1, с. 17]. Найбольш буйныя ахвяры былі наступныя: ад Н. А. Пратапопава з Масквы 100 рублёў, протаіерэя Кранштацкага сабора Іоана Сергіева – 100, памешчыка Гродзенскага уезда Курлова – 37, служачых Гродзенскай кантрольнай палаты – 26, купца Піменава – 50, свяшчэнніка Крынскай царквы айца Рыгора Пранеўскага – 10 рублёў. Непасрэдны ўдзел у зборы ахвяраванні прыняў на сябе былы кіраўнік 26-й пехотнай дэвізіі, а ў той час камандзір маскоўскага генеральнага корпуса генерал Малахаў. Па яго просьбе маскоўскі купец Мікалай Пятровіч Бірюкоў ахвяраваў на занеманскі храм са школаю  пяць вялікіх падсвечнікаў, кадзіла накладнога срэбра, вадасвятную чашу з крапілам, святые крэст і Евангелле ў футляры для малебнаў, мірніцу нікелевую з прыборам, напрэстольную даразахоўніцу ў шкляным футляры, напрэстольны срэбны пазалочаны крыж работы маскоўскай фірмы Хлебнікава, ікону Раства Хрыстова да ахвярніка і іншае. Усяго было ахвяравана 39 прадметаў, а таксама наяўнымі грашыма звыш 500 рублёў (агульная колькасць – 3 тысячы рублёў) [1, с. 17]. Сборам ахвяр займаўся і айцец Александр Некрасаў, які ад розных асоб дабіваўся  міласціны. Адразу пасля таго як былі сабраны грошы, пачалося будаўніцтва.

Для будаўніцтва царквы-школы быў утвораны будаўнічы камітэт, у які ўвайшлі айцец Александр Некрасаў, свяшчэннік Міхаіл Давідовіч, уездны іспраўнік В.М.Мачугоўскі. Пабудову на сябе ўзяў архітэктар І.К.Плотнікаў.

Закладка новага храма па чарцежам архітэктара І.К.Плотнікава, пры ўдзеле гродзенскага губернатара Д.Н.Бацюшкова была зроблена 4 чэрвеня 1895 г. вікарыем Літоўскай епархіі епіскапам Брэсцкім Іосіфам у саслужэнні чатырох свяшчэннікаў [5, с. 3]. Да восені былі узведзены сцены, храм быў перакрыты, пабудавана калакольня з пяццю калакаламі [7, с. 86]. 13 кастрычніка 1895 г. урачыста быў асвешчаны і устаноўлены на купал храма святы крыж.

У ноч з 31 сакавіка на 1 красавіка 1896 г. у памяшканні адбыўся пажар. Царква не пацярпела. Згарэлі толькі загадзя нарыхтаваныя будаўнічыя матэрыялы. Пасля гэтага здарэння адбылося рэзкае скарачэнне ахвяр, таму што у некаторых газетах вынікі пажара былі перабольшаны. Пісалі нават, што памяшканне згарэла поўнасцю і далейшае будаўніцтва немагчыма [5, с. 7].  Негледзячы на гэта, гараджане ахвяравалі грошы і царкоўныя рэчы, дапамагаючы аднаўленню храма.

29 снежня 1896 г. епіскап Брэсцкі прэасвяшчэнны Іосіф (Сокалаў), благаславіўшы народ, прыступіў да архіерэйскага свяшчэннадзеяння асвяшчэння пабудаванага храма-школы у гонар Раўнаапостальнага князя Уладзіміра. Пры чыне асвяшчэння прысутнічалі кіраўнік губерні Бацюшкоў, упраўляючыя казённаю і кантрольнаю палатамі Рыхлеўскі і Стаяноўскі, інспектары дырэкцыі народных вучылішч, сам будаўнік храма Плотнікаў і іншыя [3, с. 23]. 

У дзень асвяшчэння занеманскага Свята-Уладзімірскага храма айцец Аляксандр Некрасаў атрымаў тэлеграмму ад архіепіскапа Іераніма з Вільні: “Радостно приветствую, усердно молюсь вместе с вами, да почиет на новоосвящённом храме Божие благословение. Привет душевный всем потрудившимся для благолепия и освящения храма». Пасля багаслужэння за подпіссю прэасвяшчэннага епіскапа Іосіфа былі пасланы тэлеграммы ў Маскву генералу Малахаву, які ўдзельнічаў у будаўніцтве Свята-Уладзімірскай царквы, а таксама купцу Мікалаю Бірукову з тэкстам: “По совершении сего освящения занеманской церкви-школы, весьма многим обязанной Вашей христианской щедрости, приносим вам искреннюю благодарность» [3, с. 26].

31 жніўня 1903 г. адбылося асвячэнне мураванага будынка царкоўнапрыходскай школы пры царкве [4, с. 129].

Царква ўмяшчала сябе 500 чалавек. Памяшканне царквы было арганізавана такім чынам, што сярэдняя яго частка магла служыць і класным пакоем для вучняў,ад якіх на час заняткаў іканастас закрываўся спецыяльнай перагародкай. Акрамя таго, да будынку царквы былі прыбудаваны жылые памяшканні, прызначаныя для кватэр настаўнікаў. Менавіта ў адной з гэтых кватэр адразу ж пасля асвяшчэння храма было вырашана пачаць навучанне невялікай колькасці дзяцей [3, с. 26].

Царква з’яўляецца помнікам архітэктуры рэтраперспектыўна-рускага стылю [4, с. 130]. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя храма складаецца з 4 частак: двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцы, прамавугольных у плане бабінца і асноўнага аб’ёму з пяціграннай апсідай. Асноўны аб’ём накрыты пакатым чатырохсхільным дахам, званіца завершана шатром з макаўкай. Сцены царквы-школы прарэзаны арачнымі і лучковымі аконнымі праёмамі, завершаны па перыметры рубчастым поясам, філёнгавым фрызам і прафіляваным карнізам. На бакавых фасадах храма кілепадобныя франтончыкі. Цокаль вылучаны філёнгавай крапоўкай і прафіляванай цягай. Архітэктура царквы насычана стылізаванымі элементамі дэкору старажытнарускага дойлідства (закаморы, кілепадобныя аркі, крыжовыя і арачныя нішы, вуглавыя калонкі, шматлікія прафіліроўкі). Унутраная прастора перакрыта плоскай столлю. Дэкаратыўны акцэнт інтэр’ера – драўляны іконастас [6, с. 81].

Адначасова з унутранымі работамі айцец Александр Некрасаў вёў справу аб устройванні іканастаса ў новую царкву. Архіепіскап Літоўскі і Віленскі Іеранім благаславіў праект, падрыхтаваны айцом Александрам. У склад гэтага іканастаса ўваходзілі выявы святых, якія пры сваім жыцці мелі прамые ці ўскосныя адносіны да Беларусі. Так, акрамя святога раўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра, былі іконы святой вялікай княгіні Вольгі, святых князёў Барыса і Глеба, Афанасія Брэсцкага, Кірыла і Міфодзія, Антонія, Іоанна і Еўстафія. Побач з царскімі варатамі знаходзілася ікона Тўеўскай Божай Маці. [5, с. 3]. Іконастас храма быў створаны да пачатку лета 1896 г. маскоўскім мастаком Дзмітрыем Струкавым. Выокая якасць ікон адзначалі ўсе сучаснікі [7,с. 85]. Да кастрычніка 1896 г. царква была забяспечана начыннем і ўсімі неабходнымі прыналежнасцямі [1, с. 17].

ГЛАВА 3: НАСТАЯЦЕЛІ ХРАМА

Храм быў заснаваны пры айце Аляксандры Некрасавым, які непасрэдна прымаў удзел у сборы міласціны на пабудову царквы. Таксама менавіта ён хадатайнічаў аб палучэнні зямельнага надзела для пабудовы храма.

Свяшчэннікамі ў царкве да 1915 г. былі Аляксандр Лечынскі і Афанасій Цімінскі [5, с. 7].

20 лютага 1945г. у Занёманскую царкву быў пераведзены Петроўскі Анатолій Мефодзіевіч. Нарадзіўся ён у 1911 г., атрымаў адукацыю ў Багаслоўскім аддзеле Варшаўскага ўніверсітэта. У 1934 г., 28 мая, быў пасвешчаны ў сан. Ад 17 мая 1956 г. быў пераведзены ў Гродзенскі сабор трэцімсвятаром [26, л. 2].

Голасаў Сяргей Іванавіч 26 снежня 1956 г. быў пераведзены ў Свята-Уладзімірскую царкву з сяла Верцялішкі Гродзенскага района. Нарадзіўся ён ў1886 г. Айцец Сяргей навучаўся ў Баруніцкай настаўніцкай семінарыі. Пасвяцішся ў сан 22 лютага 1915 г. З ліпеня 1963 года настаяцель выйшаў на пенсію [26, л. 4].

З 1966 г. ў храм быў прызначаны Камінскі Іван Уладзіміравіч. Ён нарадзіўся ў 1925 г. ў Докшацкім районе Віцебскай вобласці. Іван Уладзіміравіч навучаўся ў Жыровіцкай духоўнай семінарыі, і ў 1950 г. прыняў сан [11, л. 7].

У 1969 г. было вырашана зарэгістраваць у Занёманскую царкву святара з Дзятлаўскай царквы – Ленько Паўла Кірылавіча. Нарадзіўся ён 1917 г. ў сяле Дубіна, Мінскай вобласці. Адукацыю атрымаў на пастырскіх курсах пры Навагрудскім Епархіальным Упраўленні, якія скончыў у 1937 г. Пасля гэтага, з 1938 г., Павел Канстанцінавіч пачаў працаваць псаломшчыкам у царкве сяла Суцькова, Гродзенскай вобласці. З 1943 г. стаў настаяцелям у царкве сяла Дабрамысль, Брэсцкай вобласці. У 1950 г. быў асуджаны і знаходзіўся ў заключэнні да 1956 г. З 1956 г. айцец Павел працаваў у царкве сяла Голданава, Гродзенскай вобласці. У 1968 г. ён быў прызначаны настаяцелям Дзятлаўскай царквы [9, л. 2].

У 1983 г. Павел Кірылавіч за стараную службу быў узнагароджан мітрай. Айца Паўла харатарызавалі, як энэргічнага патыра, добрасумленнага, выканаўчага [26, л. 3].

У 1970 г. царкоўны савет выплаціў яму 180 рублёў на лячэнне хваробы. Але ж правека, праведзеная ў царкве, палічыла гэта незаконным. Па матэрыялах праверкі Занеманскай царквы, за незаконнае атрыманне грошай на лячэнне святар Павел Кірылавіч быў папярэджаны, і яму было парапанована ўнесці грошы ў касу царквы [17, л. 93].

6 мая 1986 г. Ленько Павел Канстанцінавіч быў высвабаджаны ад должнасці настаяцеля Свята-Уладзімірскай царквы. Ён быў назначаны другім свяшчэннікам Свята-Пакроўскага сабора горада Гродна. Але ўжо ў 1992 г. архіепіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім Павел Канстанцінавіч зноў быў пераведзены ў Свята-Уладзімірскую царкву горада Гродна настаяцелем [18, л. 49].

У 1986 г.настаяцелям Свята-Уладзімірскай царквы быў прызначаны Геннадзій Іосіфавіч Яблонскі [8, л. 2].

Нарадзіўся Геннадзій Іосіфвіч нарадзіўся 15 сакавіка 1923 г. ў сяле Гальшаны Ашмянскага района ў сям’і майстэравога-шаўца і дачкі настаўніка. У сям’і было пяцера дзяцей, якіх вырошчвалі ў хрысціянскім духу (у нядзелю і святочныя дні хадзілі ў царкву, выконвалі пасты, чыталі ў голас духоўную літаратуру).

Сям’я жыла ў вельмі складаных умовах. Каб плацьць за навучанне старэйшага брата ў настаўніцкай семінарыі, давялося закласці дом і пераехаць у мястэчка Вішнева Валожінскага района (на той час – Навагрудскае ваяводства). З пятага класа Геннадзій пачаў прыслужваць у меснай царкве [8, л. 3].

Сям’я жыла вельме бедна, але ж маці прыкладала ўсе намаганні, каб дзеці атрымалі хаця б сярэднюю адукацыю. У даваеннай Польшчы для гэтага патрэбны былі немалыя грошы, якіх у шаўца не было. Калі юнак скончыў сёмы клас, настаяцель Косма-Дамінаўскай царквы ў Вішневе, айцец Міхаіл, параіў устроіцца ў Мітрапалічы інтэрнат у Варшаве. У ім выхаванцы атрымоўвалі сярэднюю свецкую адукацыю, а таксама рыхтаваліся да навучання ў багаслоўскіх сярэдніх і вышэйшых духоўных установах з наступным служэннем іх у духоўным сане. Навучэнцам, якія атрымлівалі станоўчыя адзнакі, значна зніжалі плату за навучанне. Такім чынам выконвалася жаданне бацькоў.

На канікулах Геннадзій прыязджаў у Вішнева, да бацькоў, дзе чытаў і пеў на клірасе ў царкве, альбо альбо прыязджаў да брата, які працаваў у сяле Мілавіды 9 недалёка ад Баранавіч). У канцы лета 1939 г. вучні інтэрната нечакана атрымалі тэлеграмму з просьбай устрымацца ад прыезду ў Варшаву [8, л. 4].

Пачатак Другой сусветнай вайны Геннадзій сустрэў уМілавідах з сям’ёй брата. Ён успамінае, што людзі з ушанаваннем сустракалі Чырвоную Армію, але ж любві ў адказ не атрымалі. Спачатку людзі мала верылі таму, што пісалі пра Савецкую ўладу, але у хуткім часе стала праяўляцца падазронасць і варожасць. Брата Геннадзія Іосіфавіча, які жыў на невялікую настаўніцкую зарплату, меў кватэру і “нават” радыё, сталі называць “буржуем”. З’явіўся дэфіцыт прадуктаў і гаспадарчых прыналежнасцей. У хуткім часе сяляне настроіліся супраць Чырвонай арміі і Савецкай улады.

З-за немагчымасці навучацца далей Геннадзій Іосіфавіч пайшоў працаваць у школу вёскі Неровы настаўнікам. У хуткім часе яго прызначылі заведуючым ўколой у вёсцы Жамойды. Але ж навучаць дзяцей Закону Божаму было немагчыма, за гэта маглі нават выслац на Усход.

Пасля акупацыі Геннадзій стаў вывучаць беларускую літаратурную мову. Ён добра ведаў польскую мову. Выкладаў у школе фізіку і нямецкую мову.

Да 1943 г. Геннадзій Яблонскі служыў псаломшчыкам. У новых улад знаходзіўся пад падазрэннем. Часта даводзілася хавацца. Паўстала пытанне абтым, што рабіць: альбо – партызаны, альбо – Германія. Але ж параіўшысь з настаяцелям і бацькамі вырашыў звязаць жыццё з Царквой.

Ажаніўся ён па старому звычаю: з матушкай Наталлей іх сасваталі.

Ажаніўшыся, сдаў экзамены за курс духоўнай семінарыі. Пасля гэтага быў рукапакладзены ў діаканы Свята-Даміанаўскай царквы ў Вішневе. Некаторы час служыў пры Мінскім епархіальным упраўленні. Рыхтаваўся да да рукапалажэння ў іереі.

За час вайны Генадзій Іосіфавіч неаднаразова трапляў у сітуацыі, калі амаль не загінуў.

18 сакавіка 1945 г. архіепіскап Васілій (Раіміраў) у Прэчысцінскам храме горада Вільнюса здзейсніў хіратонію дзіакана Генадзія Яблонскага ва іереі. Генадзій Іосіфавіч неадкладна быў накірованы на прыход у Свята-Різа-Паложанскі храм, у сяле Груздава-Палачаны Маладзечанскага района. Негледзячы на малады ўзрост, сяльчане добра прынялі святара [8, л. 5].

У 1949 г. да айца Генадзія пераехалі бацькі з малодшымі братам і сёстрамі. Уся сям’я складала 13 чалавек. Жылі, галоўным чынам, за кошт уласнай сельскай гаспадаркі.

У 1948 г.айцец Генадзій здаў экзамен у Духоўную Семінарыю ў Ленінградзе, скончыў яе ў 1950 г. і паступіў у Духоўную акадэмію на завочнае аддзяленне.

Здзесь пазнаёміўся з святаром, які запрасіў яго ў Волагду. Айцец Генадзій паехаў. Там яго запрасілі на гарбату да архіерэя, прасілі застацца. Пасаветаваўшыся з сям’ёй спачатку адмовіўся, а пасля ў 1952 г. згадзіўся. У новай кватэры з мэблі быў толькі шкаф, спаць даводзілася на падлозе. У хуткім часе сталі з’яўляцца сябры, дапамагалі прыхаджане.Айцец Генадзій быў назначаны настаяцелям храма Лазара Чацверадзённага.

Пасля заканчэння Акадэміі айцкц Генадзій быў назначаны, па сумясціцельству з настаяцельскімі абавязкамі, сакратаром епархіальнага ўпраўлення. Працаваў ён здзесь да 1973 г.

Праз 21 год па просьбе мітрапаліта Мінскага і Беларускага Антонія айцец Генадзій Яблонскі вярнуўся ў Беларусь і быў назначаны благачынным Ваўкавыскагаокруга і настаяцелям Свята-Нікольскага храма горада Ваўкавыска. У хуткім часе  айца Генадзія камандзіравалі настаяцелем Свята-Преабражэнскага храма у Бадэн-Бадэне, ФРГ.

У сакавіку 1976 г. айцец Генадзій вярнуўся у Ваўкавыск. Нчакана ім было атрымана новае назначэнне, на гэты раз – рэдактарам праваслаўнай газеты у Берліне. Дзесець год прапрацаваў айцец Генадзій у рэдакцыі “Stimme der Orthodoxie” (“Голас праваслаўя”).

Акрамяпрацы ў рэдакцыі часопіса, айцец Генадзій быў настаяцелям храма препадобнага Сергія Радонежскага пры Экзархе ў Берліне, абслугоўваў таксама Свята-Александра-Неўскі храм у Постдаме, служыў у храме былой ГДР і Заходняга Берліна.

У лютым 1986 г. айцец Генадзій вярнуўся ў родны Ваўкавыск. Яго назначылі настаяцелем Свята-Уладзімірскай царквы у г. Гродна, а ў 1992 г. айцец Генадзій Яблонскі стаў настаяцелем свята-Пакроўскага кафедральнага сабора[8, л. 6] .

ГЛАВА 4: ДЗЕЙНАСЦЬ ПРЫХОДА

Гісторыя храма, пасля яго заснавання, вядома мала. Страшэнныя падзеі,якія адбыліся на нашай зямлі: войны, рэвалюцыі, Ганенні улад на рэлігію – усё гэта не спрыяла захаванню царкоўных дакументаў. Адзінае вядома дакладна – храм ніколі не зачыняўся.

У 1915 г., калі Гродна быў захоплены немцамі, насельніцтва горада было эваікавана, а  з храма былі вывезены ўсе каштоўныя рэчы і нават іканастас.

11 студзеня 1922 г. выйшла пастанаўленне СНК БССР “Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы”. І ў 20-е – 30-е гг. царква была перабудавана унутры. З храма былі убраны памяшканні класаў.   За кошт гэтых пераўтварэнняў была павялічана плошча прытвора. Менавіта у гэты час былы іканастас быў заменені на іншы [5, с. 7].

50-е – 60-е гг. – час, калі тэрыторыю царквы пачалі скарачаць і застройваць. Побач з ёю пачалі зўяўляцца цэха шклозавода, карданных валаў. Каля храма была пабудавана насып для аўтамабільнай дарогі. Пры гэтым царкву спачатку хацелі зрабыць клубам шклозавода, а пасля проста хацелі знесці. Каб адстаяць свой храм, вернікі звярталіся нават у ЦК КПСС. Дзякуючы такой актыўнасці прыхаджан Свята-Уладзімірская царква існуе і зараз, неглядзячы на змены ў знешнів выгляздзе і унутраным убранні і канструкцыі, і па знешняму акружэнню адрозневаецца ад першапачатковага выгляду [5 , с. 7].

У пачатку 60-х гг. згодна з пастанаўленнем Савета Міністраў СССР ад 16 сакавіка 1961 г. “Аб узмацненні кантроля за выкананнем заканадаўства аб культах” [13, л. 68] пры храме быў створаны выканаўчы орган, склад якога не задавольваў дзяржаўных дзячаў, таму што лічылі прыбліжаным настаяцелю. Упаўнамочаны Савета па справам рускай праваслаўнай царквы пры Савеце Міністраў СССР па Гродзенскай вобласці Галенікаў у дакладной запісцы пісаў: “…царкоўныя саветы, асабліва старасты, падабраны свяшчэннікам з угалоўнікаў, рэлігіёзных фанатыкаў і малаадукаваных ліц” [30, л. 67].

У 1967 г. вакол Занёманскай царквы быў пабудаваны нова забор без абмеркавання з архітэктарам горада, негледзячы на пастанову начальніка гаржілкіраўніцтва, дадзеную выканаўчаму органу рэлігіёзнага таварыства [12, л. 123].

Дзяржава пільна сачыла за ўсімі бакамі жыцці царквы. Для гэтага ў 60-х гг. была створана камісія садзеяння па выкананню заканадаўства аб культах, якая паўсюдна арганізоўвала назіранне за прахаджэннем рэлігійных свят. Асаблівая ўвага надзялялася наведванню храма дзецьмі і моладдзю. Не меньш пільна сачылі ўлады за ўдзелам камсамольцаў у выкананні таінстваў.

У 1969 г. было ўстаноўлена, што ў Занёманскай праваслаўнай царкве свяшчэннік А.М. Петроўскі прымушваў царкоўны Савет таргаваць фотакопіямі ікон, якія асабіста яму даваў. Рэгент-псаломшчык Н.М. Жытко асабіста займаўся перафатграфірваннем ікон і продажам іх веруючым. За гэтыя дзеянні адміністрацыйнай камісіяй пры гаріспалкоме 10 красавіка 1969 г. свяшчэннік А.М. Петроўскі быў аштрафаваны на 20 руб., а рэгент-псаломшчык Н.М.Жытко  на 50 руб. [14, л. 10]

У гэтым жа годзе ў Занёмансую царкву быў прызначаны свяшчэннік Руновіч І.В., але ж ён не даў сваёй згоды на рэгістрацыю. У сувязі з гэтым Упаўнамочаным савету па справах рэлігіі па Гродзенскай вобласці Н. Асененка было вырашана зарэгістраваць у Свята-Уладзімірскай царкве свяшчэнніка з Дзятлаўскай царквы П.К. Ленько. На яго месца ў Дзятлаве быў пераведзены свяшчэннік з Жытомірскай царквы Г.К. Боханка [15, л. 69].

Пільна сачыла дзяржава за даходамі і расходамі царквы. Так у 1970 г. была арганізавана рэвізія, і рэвізійнай камісіяй было выяўлена, што царкоўны Савет выплаціў 377 руб. невядомым асобам без апраўдальных дакументаў. Гэтая сума не была абкладзена падаходным налогам.  З яе былі выплачана 180 руб. настаяцелю царквы П.К. Ленько, які праслужыў на гэты момант 5 месяцаў, на лячэнне.  Агульная недастача склала больш за тысячу рублёў [17, л. 93]. У выніку разбіральніцтва прадседацель царкоўнага Савета быў знят з рэгістрацыі, касір А.І. Грушэўская была папярэджана і паўстала пытанне аб яе далейшай працы касірам, П.К. Ленько  папярэдзілі і прапанавалі ўнесці грошы ў касу царквы [18, л. 49].

Уздзейнічалі на стан прыходу храма і антырэлігіёзная палітыка дзржавы. У гэты час у рамках выканання рашэння аблвыканкома ад 28 мая 1973 г. “Аб стане і мерах узмацнення кантроля за выкананнем заканадаўства аб рэлігіёзных культах” праводзілася атэістычная праца сярод насельніцтва па абмежаванню дзейнасці царквы. Былі арганізаваны семінары па атэістычным выхаванні  з рабочымі устаноў культуры. Актыўна уводзіліся ў быт новыя безрэлігіёзныя абрады, звязаныя з рэгістрацыяй маладых і нованароджаных [20, л. 26].

У адказ на гэта свяшчэннікі прадпрымалі меры для актывізацыі веруючых, пры гэтым асаблівая ўвага надавалася дзецям і моладзі. Адной з такіх мер стала шырокае апавяшчэнне насельніцтва аб часе парвядзення царкоўных служб.

Адной з непрыемных старонак гісторыі царквы сталў крадзеж, які адбыўся 10 студзеня 1978 г. З храма было скрадзена 504 руб. 55 кап. Вінаватыя былі знойдзены, грошы, па пастанаўленні суда, сысківаліся з іх на карысць рэлігійнага аб’яднання [22, л. 40].

Непростыя адносіны царквы і дзяржавы сказваліся на лёсе прыхаджан. Прыкладам гэтага могуць стаць старонкі біяграфіі Маліеўскай Любові Мікалаеўны, якая была звольнена з абкома КПБ, калі там даведаліся, што яна працуе Свята-Уладзімірскім храме [10, с. 4].

Негледзячы на ўсе намаганні дзяржавы адарваць людзей ад царквы, у 80-я гг. назіраецца пастаянны узровень рэлігійнасці. Не слабела і дзейнасць Свята-Уладзімірскай царквы. Значная колькасць вернікаў працягвала актыўна наведваць багаслужэнні, здзейсніваць рэлігійныя абрады,  падтрымліваць царкву матэрыяльна. У асноўным гэта былі людзі пажылыя. Моладзі ў храме было вельмі мала.  Дастаікова высокім заставаўся ўзровень рэлігійнай абраднасці [24, л. 57].

Значная падзея ў гісторыі царквы адбылася летам 1984 г. Свята-Уладзімірскую царкву наведаў мітрапаліт Філарэт. Пры яго дапамозе храм быў поўнасцю ўкамплектаваны кадрамі. Гэта спрыяла узмацненню актывізацыі рэлігійнага жыцця [24, л.56].

У 1987 г. было вырашана  пры дапамозе аддзелу ўневедамственнай аховы пры УУС аблвыканкама ўсталяваць у 12 рэлігійных аб’ектах сігналізацыю. Адным з іх стаў Занёманскі храм [25, л. 1].

На жаль, за доўгія гады свайго існавання будынак храма моцна састарэў. У выніку таго, што ў 20-я гг. былі ўбраны апорныя сцены- перагародкі, страціла апору і пачала завальвацца калакольня. У выніку непрадугледжаных праектам вібрацый ад чыгункі і аўтамабільнага транспарту моцна пацярпела кладка сцен. Драўляныя бэлькі даху і падлогі згнілі у многіх месцах, осабліва у месцах звязаных з сценамі. Часткова былі паражаны гніллю доскі падлогі і лат страхі. Пачала разбурацца цагляная арка над алтаром. Прыйшлі ў непрыгодны стан рамы, дзверы і тынкоўка унутраных сцен [5, с. 7]

Каб не дапусціць далейшага разбуэння будынка царквы, настаяцель, па благаслаўленню архіепіскапа Валенціна, звярнуўся за дапамогай да інженераў у Мінскі цетр навукова-тэхнічных паслуг па будаўніцтву. Заключэнне абследавання было такім: пабудова знаходзіцца часткова ў аварыйным, часткова ў перадаварыйным стане. Было вырашана пачаць рамонтна-аднаўленчых работ. Негледзячы на эканамічныя цяжкасці многае было зроблена да юбілея [5, с. 7].

Пад час рамонту багаслужэнні не прыпыняліся, акрамя аднаго выпадка, калі мянялі крышу царквы, службы ішлі на вуліцы. 

Вонкавыя сцены былі ачышчаны ад маслянай фарбы. Гэтая фарба, не даваючы сценам дыхаць, разбурала іх. Было спынена падзенне калакольні. Надалтарная арка, якая пачала разбурацца, была заменена жалезабетоннай бэлькай. На нова былі перакладзены тыя часткі сцен, дзе адбылося разрушэнне. У прытворы, нефе, алтары храма была зроблена новая страха. Прычым змены канструкцыі даху не выклікалі змен у вонкавым выглядзе храма. Была праведзена унікальная інжынерная работа па сборы канструкцыі страхі на зямле і падняццю яе на сцены. Новы дах больш лёгкі і трывалы, чым раней. Стваралася новая сістэма вентыляцыі, якая дазваляла прыхаджанам лепш адчуваць сябе падчас службы. Поўнасцю была зменена канструкцыя падлогі. Старая дзеравянна замянілася на каменную з пакрыццём пліткай для падлогі. Была заменена тынкоўка на ўнутраных сценах. Заменены вялікія аконныя рамы [5, с. 7]. Прыкладна ў 2008 г. была поўнасцю перабрана калакольня.                                                                                                                    

  Негледзячы на цяжкае эканамічнае становішча падчас рамонту, многія кіраўнікі прадпрыемстваў аказвалі матэрыяльную дапамогу. Сярод іх можна назавць прадседацеля Гродзенскага горіспалкома Г. А. крупенка, інспектара “Дзінас” па Гродзенскай вобласці О. Е. Мацко, кіраўніцтва карданных валаў, шклозавода, Гроднажылбуда, Гроднапрамбуда, Саюзпроммантажа, Белцеплаізаляцыі, Рэчавага рынка, МК – 84, ДОКа, ЗАО “Ванта” і многіх іншых [5, с. 7].

Адноўлены храм ўпрыгожваўся абразамі. Многія з іх былі напісаны не так даўно, але ёсць і тыя, што прыкладна датуюцца годам заснавання царквы. Негледзячы на тое што усе абразы  былі знойдзены ў царкве, немагчыма сказаць дакладна ці былі яны ў храме з моманту яго пабудавання. Так сітуацыя склалася ў выніку эвакуацыі 1915 г.

На сучасным этапе храм як і раней працягвае сваю дзейнасць. Па-ранейшаму працягваецца яго аднаўленне. Але ж зараз ўсё больш за  кошт прыхаджан, якія ахвяруюць грошы на яго падтрыманне.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Гісторыя Свята-Уладзімірскай царквы г. Гродна з’яўляецца маладаследаванай старонкай у гісторыі нашага раёна. Да стагоддзя з дня асвячэння храма было выдадзена некалькі артыкулаў у газетах. Але ж асноўная частка матэрыялу зныходзіцца ў архівах г. Гродна. Пра архітэктурныя асаблівасці царквы можна даведацца з энцыклапедычных даведнікаў.

Неразрыўна з гісторыяй Свята-Уладзімірскай царквы звязаны лёсы яго настаяцеляў, якія нават ў самыя цяжкія перыяды, калі храм хацелі зачыніць, былі з ім. У часы савецкай Беларусі, калі актыўна праводзілася атэістычная прапаганда, вера лічылася перажыткам, святары рабілі ўсё каб павярнуць людзей да храма. Пасля распаду СССР яны рабілі ўсё магчымае, каб адрэмантаваць будынак царквы.

За гады свайго існавання храм зведаў многае. У самым пачатку, яшчэ не дабудаваная царква гарэла. Але намаганнямі вернікаў была адноўлена і адчынена. Перажыў храмі і дзве Сусветныя вайны, эвакуацыі. За час свайго існавання Свята-Уладзімірская царква страціла частку зямель і стала цахоў суседкай шклозавода і карданных валаў. А падчас праектавання аўтамабільнай дарогі храм нават хацелі зачыніць і знесці. Але дзякуючы намаганням прыхаджан і людзей, якія працавалі ў царкве, яе ўдалося адстаяць. З 90-х гг. у храме вядзецца рамонт, падчас якога была зменена падлога, дах, перабрана калакольня, адноўлены верхнія слаі кладкі, якія сцерліся ад вібрацый.

Непросты лёс спадкаў царкву, узведзеную у гонар святога раўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра, але негледзячы на ўсе цяжкасці яна выстаяла і заўсёды прымала сваіх прыхаджан.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ І ЛІТАРАТУРЫ:

  1. Афанасьева, Т. Ю. История основания Занеманской Свято-Владимирской церкви в Гродно [1893 – 1896 гг.] // Гродненские епархиальные ведомости. – 2000. – №9. – С. 17.
  2. Гродненская Свято-Владимирская церковь // Туристские регионы Белоруси / под ред. И.И. Пирожника. – Минск, 2008. – С.288.
  3. Дорош, Н.И. Православный Гродно – сборник очерков, фотографий, воспоминаний, духовного наследия, архивных документов об истории Гродненской епархии / Н.И. Дорош. – Гродно,2006. – С. 23 – 27.
  4. Православные храмы Белоруси: энциклопедический справочник / под ред. А.М. Кулагин. – Мн.: “Белоруская советская энциклопедия”, 2007. – С. 129 – 130.
  5. Романчук, А. К 100-летию церкви во имя святого равноопостального великого князя Владимира в г. Гродно (Занеманской) / А.К. Романчук // Гродненские епархиальные ведомости. – 1996. – № 5-6. – С. 3 – 7.
  6. Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Гродненская область / Редкол.: С.В. Марцелев, М.М. Бирюкова, М.В. Бирила и др. – Мн.: “Белорусская Советская энциклопедия” им. Петруся Бровки, 1986. – С. – 81. 
  7. Трусов, И.В. Православные храмы Гродно (краткий очерк истории) / И.В. Трусов. – Гродно, 2007. –С. 84 – 86.
  8. Архіў прыхода Свята-Уладзімірскай царквы. – Ф. 1. – Воп. 1. – Спр. 1. Личное дело протоиерея Геннадия Иосифовича Яблонского. – 9 л.
  9. Архіў прыхода Свята-Уладзімірскай царквы. – Ф. 1. – Воп. 1. – Спр. 2. Личное дело Павла Кирилловича Ленько. – 7 л.
  10. Архіў прыхода Свята-Уладзімірскай царквы. – Ф. 1. – Воп. 1. – Спр. 3. Тудовая книжка Малиевской Любови Николаевны. – 16 л.
  11. Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці (далей ДАГВ). – Ф. 475. – Воп. 1. – Спр. 3. Справки и сведения о наличии религиозных объединений и служителей в них на территории области. – 12 л.
  12.  ДАГВ. – Ф. 475. Воп. 1. – Спр. 14. Переписка с Уполномоченным Совета при Совете Министров СССР, БССР и другими вышестоящими учреждениями о деятельности религиозных объединений области. – 124 л.
  13.  ДАГВ. – Ф. 475. Воп. 1. – Спр. 22. Справки, информации и переписка с Уполномоченным Совета при Совете Министров СССР, БССР и другими вышестоящими учреждениями о деятельности религиозных объединений области. – 86 л.
  14.  ДАГВ. – Ф. 475. Воп. 1. – Спр. 41. Информации о работе комиссий содействия по контролю за соблюдением законодательства о культах в области. – 33 л.
  15.  ДАГВ. – Ф. 475. Воп. 1. – Спр. 43. Переписка с Уполномоченным Совета при Совете Министров СССР, БССР и другими вышестоящими учреждениями о деятельности религиозных объединений области. – 116 л.
  16.  ДАГВ. – Ф. 475. Воп. 1. – Спр. 52. Информации о работе комиссий содействия по контролю за соблюдением законодательства о культах в области. – 43 л.
  17.  ДАГВ. – Ф. 475. Воп. 1. – Спр. 54. Переписка с Уполномоченным Совета при Совете Министров СССР, БССР и другими вышестоящими учреждениями о деятельности религиозных объединений области. – 95 л.
  18.  ДАГВ. – Ф. 475. Воп. 1. – Спр. 55. Переписка с учреждениями области о деятельности религиозных объединений. – 85 л.
  19.  ДАГВ. – Ф. 475. Воп. 1. – Спр. 57. Жалобы и заявления граждан и переписка по ним. Т. 1. – 103 л.
  20.  ДАГВ. – Ф. 475. Воп. 1. – Спр. 93. Информации и справки о работе комиссий содействия по контролю за соблюдением законодательства о культах в области. – 55 л.
  21.  ДАГВ. – Ф. 475. Воп. 1. – Спр. 96. Переписка с Уполномоченным Совета при Совете Министров СССР, БССР и другими вышестоящими учреждениями о деятельности религиозных объединений области. – 42 л.
  22.  ДАГВ. – Ф. 475. Воп. 1. – Спр. 118. Переписка с Уполномоченным Совета при Совете Министров СССР, БССР и другими вышестоящими учреждениями о деятельности религиозных объединений области. – 59 л.
  23.  ДАГВ. – Ф. 475. Воп. 1. – Спр. 164. Переписка с вышестоящими организациями о деятельности религиозных обществ в области. – 37 л.
  24.  ДАГВ. – Ф. 475. Воп. 1. – Спр. 168. Информации о состоянии религиозной обстановки и работы комиссий по контролю за соблюдением законодательства о культах в области. Т. 1. – 72 л.
  25.  ДАГВ. – Ф. 475. Воп. 1. – Спр. 191. Переписка с вышестоящими организациями о деятельности религиозных обществ в области. – 33 л.
  26.  ДАГВ. – Ф. 478. Воп. 1. – Спр. 1. Список духовенства по Гродненской области за 1944 – 1961 гг. – 36 л.
  27.  ДАГВ. – Ф. 478. Воп. 1. – Спр. 2. То же за 1944 – 1956 гг. – 25 л.
  28.  ДАГВ. – Ф. 478. Воп. 1. – Спр. 35. Список духовенства по Гродненской области за 1946 – 1954 гг. – 35 л.
  29.  ДАГВ. – Ф. 478. Воп. 1. – Спр. 36. Список приходов и штатского духовенства и справки уполномоченного Совета за 1946 – 1960 гг. – 61 л.
  30.  ДАГВ. – Ф. 478. Воп. 1. – Спр. 83.  Переписка с советом, уполномоченным Совета по БССР, православным духовенством и другими по вопросам, относящимся к церкви за 1962 г. – 101 л.
  31.   ДАГВ. – Ф. 478. Воп. 1. – Спр. 84. Переписка с советом, уполномоченным Совета по БССР, православным духовенством и другими по вопросам, относящимся к церкви за 1963 г. – 105 л.
  32.  Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. – Ф. 8. – Воп.  2. – Спр. 951. Дело об отдаче участка городской земли для постройки школы-церкви в г. Гродно. – 110 л.
Ірына Хоміч: "Гісторыя Свята-Уладзімірскай царквы горада Гродна"
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut