Рождественское поздравление архиепископа Артемия (на русском и белорусском языках)

Сердечно приветствую всех вас и от всей души поздравляю с праздником Рождества Христова! Мы снова становимся перед лицом великой тайной Боговоплощения, когда обетованный древнему народу Мессия приходит в мир как Сын Божий, ставший Сыном Человеческим.

Сам Бог, во всём Своем Божественном величии решил, как Человек прожить нашу человеческую жизнь и как Человек войти и в нашу человеческую смерть. Чтобы оказаться там, в этом аду, и, совершив над ним Свою Пасхальную победу, открыть человеку путь к спасению и жизни вечной.

Таков выбор Бога – сделать шаг к человеку в его изломанную судьбу и предложить ему Спасение через Свою Любовь и Свой Крест. А выбор человека – принять и откликнуться, открыть в себе веру и любовь, или остаться отстранённым, нечутким, холодным.

Мы живем в мире, где существует много противоречий. Но настоящее решение этих проблем, семейных, общественных, даже церковных, существует только во Христе. Они решаются тогда, когда краеугольным камнем всего становится Христос.

Получается ли у нас, современных христиан, следовать этому призыву? Или он давно отодвинут нами на периферию нашей жизни? Находится ли среди наших приоритетов готовность служить Богу и Его правде, или при первом же столкновении с миром, «лежащим во зле», мы становимся на путь конформизма и лояльности греху и фальши?

Приходится иногда слышать: «Ну, где же Бог? Куда же Он смотрит? Почему нет справедливости?» Так вот, ответ на этот вопрос и даётся нам в событии Рождества Христова. Вернее, в том, какую роль в нём сыграли именно люди.

Бог приходит в мир в качестве хрупкого, беззащитного Младенца. Спасение в этот мир приходит от Бога, но Бог настолько верит человеку, что вверяет Себя в его руки. И вот в этом замечательном соработничестве Бога и человека заключается смысл спасения. И только то, что каждый из них смог верить и любить больше, чем сомневаться и бояться сделало возможным Богу совершить свой путь к человеку. И принести правду, и утвердить любовь, и восстановить справедливость. В динамике человеческой истории Христос действует также: ждёт нашей любви, мужества, честности. Ждёт наших поступков по совести и ответственного выбора. И когда мы поступаем так, Он снова воплощается в узких пещерах наших сердец. Делая нас всех «человеками благоволения» и даруя «земли мир»! Он с нами, когда мы – с Ним!

Вот путь, по которому нам всем нужно идти навстречу Рождеству! Не будем ждать, что кто-то за нас сделает наш выбор и вместо нас принесёт Христу наши дары. Не будем бояться признать в сыне Девы – Сына Божия и послужим Ему, совершая дела правды! И тогда, по слову апостола, в «сердцах наших станет владычествовать мир Божий, к которому мы и призваны» (Кол. 3, 15). И в этом мире да пребудем все мы! С праздником, с Рождеством Христовым!

+АРТЕМИЙ,
архиепископ Гродненский и Волковысский

Рождество Христово
2020/2021 год
г. Гродно

Віншаванне Высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага, з нагоды свята Нараджэння Хрыстова

Сардэчна вітаю ўсіх вас і ад усёй душы віншую са святам Хрыстовага Нараджэння! Мы зноў становімся перад абліччам вялікай таямніцы Богаўцяле́снення, калі абяцаны старажытнаму народу Месія прыходзіць у свет як Сын Божы, Які стаў Сынам Чалавечым. Сам Бог ва ўсёй Сваёй Боскай велічы вырашыў як Чалавек пражыць наша чалавечае жыццё і як Чалавек увайсці і ў нашу чалавечую смерць. Каб апынуцца там, у гэтым пекле, і, здзейсніўшы над ім Сваю Пасхальную перамогу, адкрыць чалавеку шлях да збаўлення і жыцця вечнага.

Такі выбар Бога – зрабіць крок да чалавека, увайсці ў яго знявечаны лёс і прапанаваць яму Збаўленне праз Сваю Любоў і Свой Крыж. А выбар чалавека – прыняць і адгукнуцца, адкрыць у сабе веру і любоў або застацца безуважным, халодным, нячулым.

Мы жывём у свеце, дзе існуе шмат супярэчнасцяў. Але сапраўднае вырашэнне гэтых праблем, сямейных, грамадскіх, нават царкоўных, існуе толькі ў Хрысце. Яны вырашаюцца тады, калі краевугольным каменем усяго становіцца Хрыстос.

Ці атрымліваецца ў нас, сучасных хрысціянаў, слухацца гэтага закліку? Ці ён даўно адхілены намі і адсунуты на перыферыю нашага жыцця? Ці гатовыя мы служыць Богу і Яго праўдзе, або пры першым жа сутыкненні са светам, “які ляжыць у зле”, мы становімся на шлях канфармізму і лаяльнасці граху і крывадушнасці?

Даводзіцца нярэдка чуць: “Ну, дзе ж той Бог? Куды ж Ён глядзіць? Чаму няма справядлівасці?” Дык вось, адказ на гэта пытанне і даецца нам у падзеі Хрыстовага Нараджэння. Дакладней, у тым, якую ролю ў ім адыгралі менавіта людзі.

Бог прыходзіць у свет у якасці кволага, безабароннага Немаўляці. Збаўленне ў гэты свет прыходзіць ад Бога, але Бог настолькі давярае чалавеку, што аддае Сябе ў яго рукі. І вось у гэтым выдатным супрацоўніцтве Бога і чалавека заключаецца сэнс збаўлення. І толькі тое, што кожны чалавек змог верыць і любіць больш, чым сумнявацца і баяцца, паспрыяла набліжэнню Бога да чалавека, сцвярджэнню праўды, умацаванню любові і аднаўленню справядлівасці. На працягу чалавечай гісторыі Хрыстос дзейнічае гэтаксама: чакае нашай любові, мужнасці, сумленнасці. Чакае ад нас адказнага выбару і ўчынкаў паводле сумлення. І калі мы робім так, Ён зноў уцелясня́ецца ў вузкіх пячорах нашых сэрцаў. Робячы нас “людзьмі добрай волі” і даруючы “зямлі мір”! Ён з намі, калі мы – з Ім!

Вось шлях, па якім нам усім трэба ісці насустрач Хрыстоваму Нараджэнню! Не будзем чакаць, пакуль хтосьці замест нас зробіць наш выбар і прынясе Хрысту нашы дары. Не будзем баяцца прызнаць у сыне Дзевы – Сына Божага і паслужым Яму, здзяйсняючы ўчынкі праўды! І тады, са слоў апостала, у “сэрцах нашых стане валадарыць мір Божы, да якога мы і пакліканы” (Кал. ІІІ, 15). І ў гэтым міры няхай будзем усе мы! Са святам, з Хрыстовым Нараджэннем!

+АРЦЕМІЙ,
архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі

Нараджэнне Хрыстова
2020/2021 год
г. Гродна

Фото: Екатерина ГОРДЕЕВА

Рождественское поздравление архиепископа Артемия (на русском и белорусском языках)
Рождественское поздравление архиепископа Артемия (на русском и белорусском языках)
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut