Николай Байда

Архіепіскап Арцемій узначаліў у Пакроўскім саборы літургію

Архіепіскап Арцемій узначаліў у Пакроўскім саборы літургію

23 верасня 2018 года, у Нядзелю 17-ю пасля Пяцідзесятніцы Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, ўзначаліў літургію ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна.

Архіерэю саслужылі: духаўнік епархіі мітрафорны протаіерэй Аляксандр Наздрын, протаіерэй Уладзімір Пятручык, протаіерэй Уладзімір Барысевіч і протадыякан Дзьмітрый Шэпелеў.

Слухачам катэхізічных курсаў пры Пакроўскім саборы ўручылі пасведчанні аб заканчэнні 1-га года другой ступені

Слухачам катэхізічных курсаў пры Пакроўскім саборы ўручылі пасведчанні аб заканчэнні 1-га года другой ступені

19 верасня 2018 года заняткі на місіянэрска-катэхізічных курсах імя прападобнага Лявонція (Карповіча), архімандрыта Віленскага, што дзейнічаюць пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна, пачаліся ўручэннем пасведчанняў аб заканчэнні першага года навучання на другой ступені.

Настаяцель сабора протаіерэй Георгиій Рой павіншаваў слухачоў з новым вучэбным годам і прадставіў выкладчыка, іерэя Антонія Федасеева. Пасведчанні ўручыў куратар курсаў дыякан Барыс Барадзінчык.

Архіепіскап Арцемій узначаліў у Пакроўскім саборы літургію і малебен на пачатак навучальнага года, асвяціў прыходскую школу

Архіепіскап Арцемій узначаліў у Пакроўскім саборы літургію і малебен на пачатак навучальнага года, асвяціў прыходскую школу

16 верасня 2018 года, у Нядзелю 16-ю пасля Пяцідзесятніцы Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, ўзначаліў літургію ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна і малебен на пачатак новага навучальнага года для навучэнцаў прыходскай школы і слухачоў місіянэрска-катэхізічных курсаў імя прападобнага Лявонція (Карповіча), архімандрыта Віленскага.

Уладыку саслужылі: духаўнік епархіі протаіерэй Аляксандр Наздрын, настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой, протаіерэй Уладзімір Барысевіч, протадыякан Дзьмітрый Шэпелеў і дыякан Барыс Барадзінчык.

На катэхізічных курсах пры Пакроўскім саборы адбыліся арганізацыйныя сходы дя слухачоў і абітурыентаў

На катэхізічных курсах пры Пакроўскім саборы адбыліся арганізацыйныя сходы дя слухачоў і абітурыентаў

12 и 13 верасня 2018 года распачаўся новы навучальны год на місіянэрска-катэхізічных курсах імя прападобнага Лявонція (Карповіча), архімандрыта Віленскага, што дзейнічаюць пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна. 

12 верасня настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой сустрэўся ў актавай зале з тымі, хто вырашыў працягнуць навучанне на вышэйшай (пяцігадовай) ступені, а на другі дзень айцец Георгій пазнаеміў жадаючых паступіць на першую (двухгадовую) ступень з гісторыяй, асаблівасцямі і мэтамі курсаў.

Впервые обет трезвости дали не только братчики ПОТ "Покровское", но и прихожане кафедрального собора

Впервые обет трезвости дали не только братчики ПОТ "Покровское", но и прихожане кафедрального собора

11 сентября 2018 года, в день празднования Усекновения главы Пророка, Предтечи и Крестителя Господня Иоанна и общецерковный День трезвости, в Свято-Покровском кафедральном соборе города Гродно братчик православного общества трезвости "Покровское" и прихожанка храма принесли Господу обеты трезвости, сроком на один год и всю жизнь. 

Божественную литургию возглавил настоятель собора протоиерей Георгий Рой.

Фильм, посвященный Покровскому собору, был принят в основной конкурс XVI-го международного фестиваля "Покров"

Фильм, посвященный Покровскому собору, был принят в основной конкурс XVI-го международного фестиваля "Покров"

Фильм "Под покровом Богородицы", созданный по благословению Высокопреосвященнейшего Артемия, архиепископа Гродненского и Волковысского к 110-летнему юбилею кафедрального собора города Гродно, был принят в основной конкурс XVI-го международного фестиваля православного кино "Покров", который состоится в г. Киеве с 8 по 11 октября 2018 года.

У Пакроўскім саборы адбылася вечарына, прасвечаная 400-годдзю Беларускага Буквара i адкрыцце фiлатэлiстычнай выставы

У  Пакроўскім саборы адбылася вечарына, прасвечаная 400-годдзю Беларускага Буквара i адкрыцце фiлатэлiстычнай выставы

9 верасня 2018 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства і 400-годдзю Беларускага Буквара.

Раніцай здзейснілі літургію на беларускай мовеДнём, у Ніжняй царкве Старога Замка, настаяцель і клірыкі храма адслужылі акафіст, складзены Францішкам Скарынам. Падчас святочнай музычна-асветніцкай вечарыны ў Актавай зале адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання першага ў свеце беларускага Буквара.

Духавенства і прыхаджане Пакроўскага сабора адзначылі Дзень беларускага пісьменства чытаннем акафіста Скарыны ў Ніжняй царкве Старога Замка

Духавенства і прыхаджане Пакроўскага сабора адзначылі Дзень беларускага пісьменства чытаннем акафіста Скарыны ў Ніжняй царкве Старога Замка

9 верасня 2018 года ў межах святкавання Дня беларускага пісьменства свяшчэннікі Пакроўскага кафедральнага сабора адслужылі на мове арыгінала акафіст «Пресладкому їмени Господа нашего Іісуса Хріста», складзенага Францыскам Скарынай.

Чытанне, якое адбылося на тэрыторыі Старога Замка на руінах Ніжняй замкавай царквы, узначаліў протаіерэй Георгій Рой. Настаяцелю сабора саслужылі протаіерэй Уладзімір Пятручык, протаіерэй Уладзімір Барысевіч, іерэй Павел Каспяровіч, дыякан Барыс Барадзінчык.

Савет універсітэта сямейных ведаў «Радзіна» пры Пакроўскім саборы правёў працоўнае паседжэнне

Савет універсітэта сямейных ведаў «Радзіна» пры Пакроўскім саборы правёў працоўнае паседжэнне


8 верасня 2018 года ў будынку нядзельнай школы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна адбыўся арганізацыйны сход Савета ўніверсітэта сямейных ведаў «Радзіна».

Пасля прывітання і знаёмства удзельнікаў настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой прадставіў на разгляд праект канцэпцыі "універсітэта сям'і". У выніку абмеркавання Савет унёс некаторыя прапановы і пазначыў асноўныя напрамкі дзейнасці і развіцця адукацыйнага праекта.

Бацькоўскiм сходам пачалася праца нядзельнай школы Пакроўскага сабора

Бацькоўскiм сходам пачалася праца нядзельнай школы Пакроўскага сабора

8 верасня 2018 года ў актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна адбыўся сход для бацькоў вучняў нядзельнай школы. Пасля супольнай малітвы з прывітальным словам выступіў настаяцель сабора - протаіерэй Георгій Рой.

Галоўнымі задачамі "школы радасці" настаяцель назваў магчымасць дапамагчы дзецям сустрэць Бога і ўстаць на шлях пазнання Хрыста. А бацькам айцец Георгій нагадаў пра неабходнасць духоўнага развіцця разам з дзецьмі і анансаваў адкрыццё на базе сабора універсітэта сямейных ведаў "Радзіна".

Страницы

Подписка на RSS - Николай Байда

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
by Dr. Radut